Музыка3030

Добрыя песні на Каляды і Новы год ВІДЭА

Ужо заўтра каталікі, пратэстанты, а таксама большасць праваслаўных цэркваў адзначаць Раство. «Наша Ніва» сабрала вядомыя калядныя песні. Правядзіце святы пад іх.

Рэлігійны гімн «Ціхая Ноч» быў напісаны ў 1818 годзе ў Аўстрыі. Ён перакладзены на дзясяткі моў. Вось як яго выконвае настаўніца з Гомеля Вальжына Цярэшчанка. 

А вось ён у выкананні Андрэа Бачэлі па-італьянску.

Сапраўдны шэдэўр тры гады таму стварыў Зміцер Вайцюшкевіч. Словы напісаў Уладзімір Някляеў. Гэта зачароўвае:

Вось вам тэкст, каб вы вывучылі:

Над Крэвам сцямнела
I першая зорка ўзышла
Зусiм маладая.
I свецiць няўмела.
Пакуль ты шукала,
Пакуль ты мяне не знайшла
Над Крэвам сцямнела.
Рачулка знямела
Пад лёдам, суцiшыўшы бег.
Завея саспела.
Прыйшлi снегапады.
Пакуль ты на ганку
Змятала з валёначак снег,
Насталi Каляды.

Прыпеў:
На Каляды, на Каляды
Снегапады, снегапады.
Не праехаць, не прайсцi
— Падымайся i ляцi.
Як сняжынка, як сняжынка
Ад сцяжынкi да сцяжынкi,
Ад ялiнкi да ялiнкi
У мае абдымкi.

Званы зазвiнелi.
Хрыстос усмяхнуўся з нябёс
Калядная зорка
То гасла, то ззяла.
Ты рады пытала,
Што гэтакi выпаў нам лёс.
Якi выпаў лёс — не казала.

Напісаную ў 1850-х Jingle Bells хто толькі не спяваў! Паслухаем джазавы варыянт Элы Фіцджэральд.

А гэта яе беларускі варыянт:

Яшчэ адна калядная песня — Let it snow, напісаная ў 1945 г. у спякотны ліпеньскі дзень. Трывала асацыюецца з Фрэнкам Сінатрам, хоць упершыню яе выканаў Вон Манро.

Пуэрта-Рыка — гэта не толькі прыгожыя дзяўчаты, што рэгулярна бяруць высокія месцы на конкурсах прыгажосці. Гэта таксама і вялікі пласт якаснай музыкі. У 1970 г. Хасэ Фелісіяна напісаў Feliz Navidad, што стаў калядным хітом не толькі ў краінах Лацінскай Амерыкі, але і ў ЗША і Канадзе.

Яшчэ адна з самых папулярных у свеце песняў — гэта White Christmas, напісаная ў 1942 г. вялікім амерыканскім кампазітарам, між іншым, ураджэнцам беларускага Талачына Ірвінгам Берлінам. Яна была ўпершыню праспяваная Бінгам Кросбі. Песню потым выконвалі і Фрэнк Сінатра, і Элвіс Прэслі, і Нэт «Кінг» Коўл, і Дзін Марцін. У дадзеным выпадку аддамо перавагу класічнаму выкананню Бінга Кросбі.

Свецкая песня We wish you a Merry Christmas напісаная ў 16 ст. у Англіі, але шчасліва трансфармавалася ў хіт у ХХ-ХХІ ст.

У папярэдняй песні віншуюць не толькі з Раством, але і з Новым годам. Як тады можна забыцца на класічную хіт гурту ABBA?

Украінская народная песня Щедрик, апрацаваная Мікалаем Леантовічам, у заходнім свеце стала хітом Carol of the Bells

А вось яна па-ўкраінску ў выкананні Ціны Караль і дзіцячага хору.

Беларусы таксама маюць нямала калядных хітоў.

Для настальгіі: «Каляда» «Песняроў».

А гэта «Балада пра святога Мікалая» Віктара Шалкевіча.

І нарэшце сапраўдны «Цуд на Каляды» ў выкананні Аляксандра Памідорава з праекта «Святы вечар»

Каментары30

Цяпер чытаюць

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем4

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Усе навіны →
Усе навіны

Наёмніка што быў ва ўкраінскім палоне, вярнулі ў Расію, а затым асудзілі ў Беларусі не менш чым на 10 гадоў7

Эканоміка ЗША дэманструе самы высокі рост за апошнія два гады8

Пад Ружанскім палацам адкрыліся невядомыя раней сутарэнні — яны вытрымалі пажары і цяжкую будаўнічую тэхніку

Аперацыя па змяншэнні грудзей стала самай папулярнай сярод мужчын ЗША1

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў3

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам4

У Кацярыны Ваданосавай новая бяда — цяжкая хвароба маці1

У Еўропе ўзмацняюцца супярэчнасці паміж Мерцам і Макронам3

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем4

Начальнік крымінальнага вышуку МУС бачыў прагулачны дворык СІЗА КДБ з акна свайго кабінета, а потым сам стаў вязнем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць