Грамадства2121

Радыё «Рацыя» скарочана фінансаванне

Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы паведаміла на афіцыйным сайце пра памер сродкаў, якія атрымаюць арганізацыі прадстаўляючыя нацменшасці.

З прыведзеных лічбаў вынікае, што Беларускае Радыё Рацыя атрымае 120 000 злотых на перадачы для беларускай нацыянальнай меншасці. Гэта ўдвая менш, чым 3 гады таму, бо ў 2013 радыё атрымала 250 000 злотых. У 2016 на іх было атрымана 200 000 злотых.

Сродкі Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы прызначаліся на перадачы «Падляшскі канцэрт пажаданняў», «З Падляшша родам», «Краязнаўчыя кропкі», «Казкі малышам», «Падляшскі тыдзень».

Кажа праграмны дырэктар радыё Юры Ляшчынскі: «На працягу чатырох гадоў на 60% зменшылася фінансаванне беларускіх перадач, падляшскіх перадач на Радыё Рацыя, перадач для беларускай меншасці. З 2013 перасталі выходзіць чатыры перадачы: «Народная аптэка», «Беларуская маладзёвая», «Культурнае бязмежжа». Што будзе ў 2017 годзе цяжка сказаць, але гэтых сродкаў нашмат менш».

У Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы пададзены праекты на 2017 год на фінансаванне ўжо існуючых перадач, а таксама 4 праекты на новыя перадачы.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць