Улада22

Лукашэнка на навагоднім свяце заклікаў дзяцей шанаваць мір і бяспеку

У Беларусі робіцца ўсё неабходнае для ўсебаковага развіцця маладога пакалення, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 снежня на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, што адбылося ў Палацы Рэспублікі ў межах акцыі «Нашы дзеці».

На галоўную ёлку краіны былі запрошаныя дзеці ад 8 да 14 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

«У нас вялікая і слаўная гісторыя, багатая культура, прыгожая прырода. Але самае галоўнае — гэта шчырыя і працавітыя людзі. Многія пакаленні беларусаў ўладкоўвалі нашу зямлю, бераглі яе і абаранялі. І нам з вамі трэба як мага далей зірнуць у будучыню нашай Беларусі. Менавіта ад вас залежыць, як будзе выглядаць наша зямля і якой стане краіна праз 20, 30 або 50 гадоў», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Лукашэнка заклікаў дзяцей цвёрда ісці да пастаўленай мэты, пераадольваючы перашкоды і цяжкасці, а таксама любіць сваю Радзіму, клапаціцца пра яе дабрабыт, шанаваць мір і бяспеку. «Вельмі хочацца, каб вы шчасліва і дружна жылі ў асяроддзі родных і блізкіх людзей, з аптымізмам глядзелі ў будучыню і верылі ў лепшае. А калі ў некага не атрымліваецца, вы павінны ведаць: у краіне шмат спагадлівых людзей, якія ніколі не пакінуць вас у бядзе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён прысутнічаў на казачным навагоднім паказе «Хрустальная мелодыя», у якім дабро і справядлівасць перамагаюць зло. «Няхай гэта будзе пажаданнем вам у жыцці. Шчыра жадаю, каб сяброўства, свет і узаемадапамога заўсёды дапамагалі атрымліваць перамогі, каб спраўджваліся самыя запаветныя мары, а бацькі і педагогі ганарыліся дасягненнямі», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Дзеці ўручылі Лукашэнку сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць