Тэатр

Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў пройдзе ў Мінску 12—15 студзеня

III Міжнародны Калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» пройдзе 12—15 студзеня ў Мінску, паведамілі ў БПЦ.

У нядзельнай школе Свята-Елісавецінскага манастыра збяруцца найлепшыя лялечныя і батлеечные тэатры з шасці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі і Літвы. На працягу чатырох дзён дзеці і бацькі змогуць убачыць 21 прадстаўленне.

Спектаклі будзе ацэньваць прафесійнае журы — акцёры, тэатральныя крытыкі, навуковыя дзеячы і мастацтвазнаўцы. Пераможцаў вызначаць у намінацыях «За найлепшае мастацкае выкананне», «За найлепшае афармленне батлеечной скрыні», «За найлепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля», «За найлепшае арыгінальнае рашэнне».

Разнастайная праграма чакае гасцей фестывалю і ў перапынках паміж конкурснымі паказамі: музычныя выступы, сустрэчы з казачнымі персанажамі, выстава батлеечных скрынь, віктарыны, казачная фотазона і калядная крама. Запланаваныя таксама майстар-класы па пескаграфіі, саломапляценні, вырабе калядных анёлаў з фетру.

Фестываль «Нябёсы» праходзіць у час Святак ужо трэці год запар. Арганізатары збіраюць на адной пляцоўцы неабыякавых і творчых людзей, якія цікавяцца батлеечным мастацтвам і светам лялек. Акрамя таго, форум нясе дабрачынную місію. Задоўга да пачатку фестывалю стартавала акцыя «Святло душы — дабрачыннасць». Тэатральныя калектывы са спектаклямі выступаюць у медыцынскіх установах, інтэрнатах і адукацыйных цэнтрах. Іх спектаклі не толькі адцягваюць дзяцей ад нягод і цяжкасцяў, але і вучаць быць добрымі, сардэчнымі, шанаваць сяброўства і сям'ю.

Мастацкі кіраўнік і вядучы фестывалю — акцёр НАДТ ім. М. Горкага Аляксандр Ждановіч. Садзейнічанне ў правядзенні фестывалю аказваюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Мінская епархія, Свята-Елісавецінскі манастыр, сястрыцтва ў гонар святой прапачэснапакутніцы вялікай княгіні Елісаветы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу13

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку2

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць