Грамадства1212

«Калі ты чуеш пра празрыстыя скрынкі, то не зразумела, што там — бюлетэнь ці туалетная папера»

Лідзія Ярмошына пра празрыстыя скрынкі і прыстойных апазыцыянэраў.

Па словах старшыні ЦВК, выкарыстаньне празрыстых скрыняў для галасаваньня ёсьць добраахвотнай справай выбарчых камісіяў.

«Калі ты чуеш пра празрыстыя скрынкі, то не зразумела, што там — бюлетэнь ці туалетная папера. Ну, туалетную паперу яшчэ адрозьніш, ці які‑небудзь іншы лісток паперы. Цалкам магчыма, што гэта не бюлетэнь увогуле можа там валяцца і ты абсалютна не выявіш у празрыстай скрыні — а што там увогуле знаходзіцца. Таму самае галоўнае, што пасьля са скрынкі будзе выкладзенае на стол» — пракамэнтавала старшыня ЦВК магчымасьць усталяваньня на выбарчых участках празрыстых скрыняў з мэтай пазьбегнуць фальсыфікацыяў выбарчых бюлетэняў.

Пры гэтым яна адзначыла, што закон не забараняе выкарыстаньня такіх скрыняў, іх выкарыстаньне ёсьць добраахвотнай справай выбарчых камісіяў. Каб пабачыць празрыстыя скрыні, Лідзія Ярмошына параіла наведаць у дзень выбараў некаторыя менскія ўнівэрсытэты, якія дазволілі сабе выдаткаваць на такія скрыні каля 100 даляраў за штуку.

Л. Ярмошына адзначыла, што яе асабістым пажаданьнем было ўключэньне ў кожную акруговую камісію хоць бы аднаго прадстаўніка апазыцыі. І распавяла, што ў Магілёве, куды яна наведалася, у камісію патрапілі прадстаўнік калякінскіх камуністаў і кіраўнік абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня БНФ «Адраджэньне». Абодвух яна ахарактарызавала, як «найбольш цікавых, яскравых, харызматычных» прадстаўнікоў мясцовай апазыцыі.

Пытаньне, чаму ж яе пажаданьне пра ўключэньне хоць бы па адным прадстаўнік ад дэмсілаў было выкананае зусім нязначна, чыноўніца пакінула без камэнтару.

Сямён Печанко

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як яго адпусцілі з СІЗА на тры дні дадому. А ён сумленна вярнуўся ў камеру10

«Белавія» аднавіла палёты ў Ізраіль1

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны5

За Мадура сачылі мікрадроны памерам з насякомае?1

Натхнёныя «Аземпікам» фармкампаніі ўступілі ў гонку па распрацоўцы аналагаў для жывёл

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў18

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць