Каханне і сэкс66

Аўтарка «боскага Зураба» рэкламуе сына сваёй сяброўкі з ЗША: «працавіты, не раздураны, свой бізнэс, свой дом»

Жанчыны пакрыўдзіліся: а дзе фота?

Ірына Яблонская. Фота з яе фэйсбука

Беларуская блогерка і дыетолаг Ірына Яблонская спрабуе праз Threads знайсці жонку для сына сяброўкі.

«Беларус, жыве ў ЗША, Бока-Ратон, 32 гады, рост 180 см, вага 90 кг. Мае ўласны бізнэс, уласны дом. З вельмі добрай сям’і. Працавіты, не разбэшчаны, з добрым характарам. Ведаю яго з дзяцінства. Быў у адносінах. Хоча сям’ю і дзяцей», — апісвае жаніха.

Ірына падкрэслівае: той беларус з ЗША прынцыпова хоча знайсці жонку менавіта з радзімы. Блогерка прапанавала ўсім зацікаўленым дзяўчатам узросту 25‑32 гадоў апублікаваць у яе ў каментарах сваё фота і кароткі расповед пра сябе. Абяцае, што сын сяброўкі сам напіша тым, хто яму спадабаецца. Ну і калі што, прыляціць у Беларусь знаёміцца.

Менш чым за суткі допіс набраў 150 тысяч праглядаў і выклікаў актыўную дыскусію. Адзін з найбольш папулярных каментароў гучыць так: «Вы просіце дзяўчат размяшчаць свае фота пад пастом, але фота самога кандыдата не публікуеце. Нейкі нераўнапраўны выбар атрымліваецца».

Адсутнасць фота таго самага бізнэсмена з ЗША Ірына тлумачыць тым, што ён вельмі сціплы. А тым, хто здзіўляецца, чаму 32‑гадовы мужчына шукае жонку праз маміну сяброўку, адказвае: бізнэсмен вельмі заняты, не хапае яму часу на асабістае жыццё.

Нехта спрабуе намякаць блогерцы: «32 гады, усё ёсць. Прыгожы, разумны. Ірына, я вас вельмі люблю, але ж там відавочна ёсць праблемы». Але ж яна не здаецца і кажа, што праблема толькі ў тым, што ў ЗША няма беларусак, а з амерыканкай той малады чалавек будаваць адносіны не хоча.

Хтосьці жартаваў

Але сярод жартаў сустракаюцца і сапраўдныя фотаздымкі беларускіх дзяўчат, якіх невядомы жаніх не бянтэжыць.

У каментары прыйшлі канкурэнты з Беларусі: «Дзяўчаты, а што вам тая Амерыка? Як толькі Амерыка — адразу гатовыя праз цётку жаніха шукаць? Давайце тады я сябру нявесту знайду. Карацей, хлопец ростам 167 см, стройны, спартсмен, энергічны, уласная кватэра ў Мінску, 33 гады. Не жанаты, не быў, дзяцей няма. Дзяўчаты, падумайце: лепш кватэра ў Мінску, чым незразумела хто ў Амерыцы».

Ірына Яблонская (ранейшае прозвішча Кабасакал) у мінулым была рэдактаркай часопісу Pingouin. У 2011 годзе шырока вядомым стаў яе напісаны на замову артыкул пра прадпрымальніка Зураба Аруджаева. Яго ўсе і па сёння памятаюць як «боскага Зураба». Градус пахвалы ў тым тэксце настолькі зашкальваў, што ператварыў маладога мужчыну ў жывы мем. Пазней Ірына, якая заканчвала медуніверсітэт, вырашыла развівацца ў гэтай сферы і пачала працаваць як дыетолаг. 

Дарэчы, у 2023 годзе блогерка і жонка былога футбаліста Святлана Глеб праз свой інстаграм спрабавала знайсці нявесту для пляменніка Андрэя Сахарава.

Яна абяцала, што самастойна абярэ 5 кандыдатак на сэрца любімага сваяка. Меркавалася, што сам малады чалавек убачыць адабраных цёткай дзяўчат толькі падчас рамантычнага спаткання (іх арганізацыю Святлана таксама збіралася ўзяць на сябе).

Але ж у выніку Андрэй вырашыў самастойна шукаць каханне. І ў яго гэта атрымалася — напрыканцы 2025 года Андрэй зрабіў у кінатэатры прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне Кацярыне, якая працуе мадэллю і дыджэем.

Каментары6

  • Мора
    08.01.2026
    для гэтай галоўнае каб была безкаштоўная рэклама і больш клікаў
  • Старик без моря
    08.01.2026
    Какие-то невозбуждающие лица.
    Истории какие хочешь можно написать.
  • Ёсік
    08.01.2026
    А сама ўладкаваная ў жыцьці? Мо прыглядзіся да таго бізьнесьмена.

Цяпер чытаюць

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

Аўтарка «боскага Зураба» рэкламуе сына сваёй сяброўкі з ЗША: «працавіты, не раздураны, свой бізнэс, свой дом»6

Міншчыну накрылі моцны снег і завіруха ВІДЭА4

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»4

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць