Грамадства55

Тром мытнікам, якіх судзілі за здраду дзяржаве, далі гіганцкія тэрміны

Іх абвінавачвалі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве, удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» і распальванні варожасці, паведамляе Dissident.by.

Галоўны інспектар мытнай службы Яўген Гурыновіч асуджаны да 13,5 года пазбаўлення волі, Віктар Новік — да 13 гадоў, Уладзімір Журомскі — да 12 гадоў. Суд адбыўся ў 2024 годзе. 

Гурыновіча, Журомскага і Новіка затрымалі ў 2022 годзе. Падчас затрымання Гурыновіча збілі і сур’ёзна пашкодзілі яму спіну. Пасля гэтага ён доўгі час не мог хадзіць, перамяшчаўся ў інвалідным крэсле і на мыліцах. З-за моцных боляў яго некалькі разоў накіроўвалі ў бальніцу ў Калядзічах. Боль быў настолькі моцны, што Гурыновіч падаў на падлогу і не мог самастойна падняцца. Медыкі доўгі час адмаўляліся прызнаваць яго інвалідам, але ў выніку ў Магілёўскай бальніцы пацвердзілі, што боль мае аб’ектыўныя прычыны. Гурыновіч афіцыйна атрымаў інваліднасць.

Цяпер ён утрымліваецца ў калоніі № 15. Адміністрацыя прымушае яго хадзіць на зарадку і на працу на мыліцах. 

Каментары5

  • Трэба больш інфармацыі
    08.01.2026
    Дзе байпол дзе ўсё, хто распавядзе за які такі экстрэмізм катуюць і садзяць гэтых хлопцаў? Ці мусім чытаць адно пра Бабарыка, чырвоную пасаду і неадназначнасць Крыма.
  • М
    08.01.2026
    Што-та ня бачу камэнту ад пляну Трампа.
  • Шмыг
    08.01.2026
    Действительно, интересно что же они такого реально сделали.

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў4

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў4

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць