Грамадства77

Падатковая распавяла, хто часцей за ўсё просіць вызваліць ад падатку на дармаедства

Беларусы, якія ў 2015 годзе жылі ў Расіі, часцей за ўсё звяртаюцца ў падатковую, каб іх вызвалілі ад выплаты збору на дармаедства. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі заявіў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзян, дэкларавання даходаў і маёмасці галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі.

zyalt.livejournal.com

— Часцей за ўсё за вызваленнем (ад падатку на дармаедства) звяртаюцца асобы, якія жылі ў Расійскай Федэрацыі, — сказаў Андрэй Кавалеўскі.

Беларусы, якія пражываюць у Расіі, могуць атрымаць паведамленне на ўплату падатку з-за таго, што «ніводны дзяржорган не можа сказаць, колькі дзён грамадзянін пражываў у РФ». Нагадаем, падатковая не мае інфармацыі пра тых, хто выехаў у тыя краіны, з якімі ў Беларусі адсутнічае памежны кантроль.

Каб пацвердзіць знаходжанне ў Расіі 183 дзён і больш у годзе, трэба падаць у падатковую пэўныя дакументы. Іх спіс можа адрознівацца ў залежнасці ад сітуацыі.

Да прыкладу, тым, хто ў 2015 годзе працаваў у Расіі, трэба падаць пацверджанне ад наймальніка аб тым, што спецыяліст сапраўды працаваў у кампаніі. Пры гэтым трэба пазначыць, якую працу ён выконваў і ў які перыяд.

Раней праваабаронцы распавядалі, што большасць «дармаедаў», якія прыходзяць па юрыдычную дапамогу, — мужчыны ад 20 да 50 гадоў. Як правіла, яны працуюць у Расіі «па-чорнаму» і атрымліваюць заробак у канверце.

Па апошніх дадзеных, падатак ужо заплацілі 35 тысяч чалавек, яны пералічылі ў казну 10,5 мільёна новых рублёў. Усяго падатковая адправіла больш 440 тысяч паведамленняў на выплату падатку.

Выплаціць падатак трэба да 20 лютага.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах12

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай18

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі14

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць