Эканоміка44

Лукашэнка зацвердзіў дзяржпраграму інавацыйнага развіцця Беларусі да 2020 года

Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мэтай праграмы з'яўляецца забеспячэнне якаснага росту і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі з канцэнтрацыяй рэсурсаў на фарміраванні яе высокатэхналагічных сектараў, якія базіруюцца на вытворчасцях V і VI тэхналагічных укладаў.

У праграму ўключаны 75 праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Беларусі, у сферах машынабудавання, электронікі, будаўніцтва, нафтахіміі, медыцыны і фармацыі, энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі.

Рэалізацыя праграмы накіравана на фарміраванне і паскоранае развіццё высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі, замацаванне пазіцый рэспублікі на рынках навукаёмістай прадукцыі; забеспячэнне канкурэнтаздольнасці традыцыйных сектараў нацыянальнай эканомікі на аснове іх інавацыйнага развіцця і ўкаранення перадавых тэхналогій; фарміраванне рынку навукова-тэхнічнай прадукцыі і спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці.

Указам прадугледжана магчымасць штогадовага папаўнення праграмы новымі праектамі па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

У выніку выканання праграмы да 2020 года плануецца стварэнне больш як 70 высокадаходных экспартна арыентаваных вытворчасцей і амаль 9 тыс. новых рабочых месцаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць