Меркаванні2828

Паротнікаў: «Замест вучэнняў «Захад-2017» можа быць такая барацьба за мір, што…»

«Гісторыя пра 4162 вагоны для ваенных перавозак з Расіі ў Беларусь сёлета першапачаткова была з разраду «глыбока ўздыхнуць і пачакаць», — піша ў фэйсбуку кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. —

Па ўсіх правілах сучаснага інфармацыйнага грамадства, калі заўтра ніхто не ўспомніць, што было пазаўчора, гэтая тэма павінна была б даўно знікнуць з абароту. Але вось ужо трэці месяц пастаянна па гэтай нагоды адбываецца «накід на вентылятар». На мінулым тыдні свой залп свядомасці выдаў прадстаўнік украінскага бамонду, і бурленне пачалося з новай сілай.

Гледзячы на ўсё гэта, пачынаю адчуваць комплекс непаўнавартасці: пакуль людзі збянтэжаныя глабальнымі пытаннямі чарговай традыцыйнай акупацыі Расіяй Беларусі, я калупаюся з рамонтам ваннай. Напэўна, гэта таму, што я не пераношу фэнтэзі, а аддаю перавагу фактам.

А яны такія:

1. 4162 вагоны ваенных грузаў у 2017 годзе — гэта ў абодва бакі, г.зн. 2081 туды і столькі ж назад.

2. Параўнанне тэндару МА РФ 2016 года з папярэднімі гадамі недарэчнае, бо ў гэты раз яны загналі на тэндар усе меркаваныя аб'ёмы перавозак, а ў мінулыя гады па конкурсе закуплялася толькі нязначная частка транспартных паслуг.

3. У Маскве кажуць, што такім чынам (закупляючы ўвесь аб'ём чыгуначных перавозак па тэндары) яны робяць закупкі празрыстымі і канкурэнтнымі, змагаюцца з карупцыяй і эканомяць бюджэтныя грошы. У Мінску падазраюць, што гэта зроблена наўмысна, як элемент інфармацыйнай правакацыі з мэтай пасеяць недавер да беларускіх уладаў з боку Захаду і Украіны.

4. 2081 вагон у адзін бок, гэта ўсё роўна шмат, больш, чым у папярэднія гады. Гэтым «вагонапаркам» можна перавезці дзве поўныя мотастралковыя брыгады з абозамі і запасамі.

5. Самому «Захаду-2017» будзе папярэднічаць шэраг больш дробных двухбаковых вучэнняў, якія і «зжаруць» значную частку меркаванага аб'ёму чыгуначных перавозак. Г. зн. у «Захадзе» з расійскага боку будзе ўдзельнічаць сукупна каля 1 брыгады.

6. На сённяшні дзень «Захад» бачыцца з Мінска як вучэнні дывізіённага ўзроўню з максімальным лікам удзельнікаў да 13 тыс. чалавек ад абодвух бакоў. Г. зн. ніякую ні 1-ю танкавую, ні 128 акопна-тачаначную армію ў Беларусі не чакаюць.

7. І ў завяршэнне — імавернасць таго, што «Захад-2017» адбудзецца, вельмі вялікая. Але ўжо не абсалютная. Калі вучэнні па нейкай зручнай прычыне не адбудуцца, то далёка не ўсe ў Мінску будуць здзіўленыя. Але адмова ад «Захаду» будзе заканамерна азначаць перарастанне беларуска-расійскіх палітыка-эканамічных супярэчнасцяў у поўнамаштабны канфлікт, пасля якога можа пачацца «такая барацьба за мір, што каменя на камені не застанецца». У пераносным, вядома, значэнні. Час для бадання з Крамлём цяпер не лепшы. Будзем спадзявацца, што ў аднаго ўсім вядомага персанажа нервы акажуцца мацнейшымі, чым вечарам 19 снежня 2010 года».

Каментары28

Цяпер чытаюць

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

Лукашэнка даў інтэрв'ю жонцы Джона Коўла9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты9

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць