Андрэй Расінскі. Кадры

Хэлбой ІІ: Залатая армія

Гільерма Дэль Тора пераўзыйшоў сам сябе.

Хэлбой ІІ: Залатая армія (Hellboy II: The Golden Army)
ЗША, 2008, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Гільерма Дэль Тора
Ролі выконваюць: Рон Пэрлман, Сэльма Блэр, Даг Джонз, Джэфры Тэмбар, Люк Гос, Ганна Ўолтан, Джон Гёрт
Жанр: Фантазійныя комікс-прыгоды паводле сцэнару Гільерма Дэль Торы і па пэрсанажах коміксаў Майка Міньёлы
Адзнака: 9 (з 10)

Хісткі мір, які існаваў паміж старажытнымі пачварамі і сьветам людзей парушаны. Цёмны прынц Нуада зьбіраецца абудзіць Залатую армію, якая калісьці ледзьве ня зьнішчыла чалавецтва. На шляху сілаў зла становіцца калярытны чорт з падпіленымі рагамі – і ягоныя сябры зь Бюро паранармальных зьяваў…

У другой частцы “Хлопца з апраметнай” мэксіканскі візіянэр Гільерма Дэль Тора пераўзыйшоў сам сябе. Калі першы “Хэлбой” – быў ударным коміксам з дасьціпнымі пэрсанажамі, то “Залатая армія”, акрамя гэтага – візуальная раскоша сама неверагодных істотаў, трыюмф паралельнага сьвету, фантазійны баявік, які нагадвае лепшыя творы Гоі дый Босха. Стужка Дэль Торы – гэта дзіцячая казка для непаслухмянага чорта, што ўвасобілася на экране з самаю нястрыманаю фантазіяй. (Дзеля чаго Дэль Тора нават адмовіўся ад экранізацыі новага “Гары Потэра”)

Фактурны актор Рон Пэрлман у ролі Хэлбоя – на вяршыні сваёй кар’еры. Ягоная сяброўка Сэльма Блэр – “гарыць на працы” дый ладзіць сямейныя сцэны; амфібія-тэлепат (Даг Джонз) пакутуе ад любові да цёмнай прынцэсы (Ганна Ўолтан). А новы кіраўнік – эктаплазьменны дым у скафандры ладзіць пэдантычныя разборкі.

Дэль Тора скарыстоўвае фантазійныя напрацоўкі “Ўладара пярсьцёнкаў” і “Гары Потэра” – але надае ім цалкам арыгінальнае тлумачэньне. Кашмары адцяняюцца гумарам, звыродзтвы – неверагоднай пекнатой.

Троліха – божы дзьмухавец – якая харчуецца кацяняткамі; пухліна, што прыкідваецца гаваркім немаўлём; баявы бог расьлінаў – якога шкада; сьляпая сьмерць з крыламі, усеянымі вачыма; дробна-пражэрлівыя зубныя фэі.

Падае залаты дождж над старажытным царствам, якому наканавана памерці; лётае ў безнадзейным фэхтавальным танцы белатвары прынц – і назаўжды засынае Залатая армія, пераможаная ачалавечаным чортам.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрываўся з-за шароў з Беларусі5

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць