Свет1111

Трамп назваў прычыну адстаўкі Фліна

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што папрасіў свайго дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Фліна сысці ў адстаўку, бо ён не быў задаволены тым, як той кантактаваў з віцэ-прэзідэнтам ЗША Майкам Пенсам. Пра гэта паведамляе Reuters.

«Я не думаю, што ён зрабіў нешта не так», - сказаў Трамп. Паводле яго слоў, у кантактах з расійскімі чыноўнікамі Флін «сёе-тое рабіў правільна».

Трамп таксама адзначыў, што не прасіў Фліна весці перамовы з паслом Расіі ў ЗША Сяргеем Кісляком пра санкцыі. Аднак даручыў б яму весці такія перамовы, «калі б ён гэтага не рабіў».

У аўторак, 14 лютага, Майкл Флін сышоў з пасады дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Ён выбачыўся перад Трампам і Пенсам за тое, што даў няпоўную інфармацыю пра размовы з расійскім паслом у Вашынгтоне Сяргеем Кісляком. Флін звярнуў увагу на тое, што ён не цалкам інфармаваў віцэ-прэзідэнта пра змест размовы з паслом з-за «хуткіх падзей».

29 снежня адміністрацыя Барака Абамы ўвяла новыя санкцыі ў дачыненні да Расіі, абвінаваціўшы яе ва ўмяшанні ў выбары прэзідэнта ЗША. У той жа дзень, па дадзеных Reuters, Кісляк і Флін правялі пяць тэлефонных размоў. Дарадца Трампа распавёў аб адной, адзначыўшы, што санкцыі не абмяркоўваліся.

Аднак, паводле інфармацыі The Washington Post, Флін абмяркоўваў з Кісляком санкцыі і падаў Маскве «сігнал» аб магчымым змякчэнні санкцый супраць Расіі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць