Гісторыя5353

Гісторык: міліцыя святкуе стагоддзе з памылкай на 13 дзён

Піша гісторык Анатоль Сідарэвіч.

Дзіўная краіна Беларусь! Яшчэ не была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, яшчэ бальшавікі ані не думалі пра Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі, а беларускае войска ўжо было.

І абараняе яно нашу Айчыну 99 гадоў. Зноў жа, калі Беларусь была распалавінена, калі на ўсходзе ад Смаленска да Дзвіны, Дняпра і Сажа ўладу трымалі камісары Заходняй вобласці, калі на захадзе ад Горадна да Магілёва ствараліся і дзейнічалі структуры БНР, з’явіліся беларускія памежныя войскі. Трэба думаць, яны ахоўвалі межы з Латвіяй, Літвой і Украінай, дзе дыслакаваліся нямецкія і аўстра-венгерскія войскі, а на ўсход ад Смаленска — мяжу з бальшавіцкай Расіяй.

Яшчэ мудрэй у нас з войскамі інжынернымі.

Менавіта так: не інжынернымі часткамі, не з інжынернымі падраздзяленнямі, а з войскамі.

Яшчэ ніхто нават не думаў пра Беларусь як палітычную катэгорыю, яшчэ існавала Рэч Паспалітая Абодвух Народаў, яшчэ на яе пасадзе сядзеў Аўгуст Дужы, а асобныя беларускія інжынерныя войскі ўжо былі. І стварыў іх, дайце веры, маскоўскі цар Пётр. Вось толькі ні адны мудрэц з Міністэрства абароны не скажа вам, у якіх гарадах Беларусі знаходзіліся казармы тых войскаў, дзе быў іх штаб і хто імі камандаваў.

У мудрагельстве, якое можна назваць безгалоўем, ад вайсковых не адстае міліцыя.

Нехта з міліцэйскіх генералаў недзе прачытаў, што міліцыя ў Менску арганізавана 4 сакавіка 1917 года. І ў гэты дзень вырашылі зрабіць сабе свята.

Мусіць, кепскія настаўнікі гісторыі былі ў тых міліцэйскіх мудрацоў. Але ж ёсць у МУС свая акадэмія, і там, ведаю, ёсць добрыя гісторыкі дзяржавы і права. Яны маглі б падказаць міліцэйскім генералам, што

4 сакавіка 1917 года — гэта 17 сакавіка 1918-га і наступных гадоў ХХ і ХХІ стагоддзяў, што менавіта ў гэты дзень нашым міліцыянтам трэба святкаваць.

Для параўнання: бальшавікі захапілі ўладу 25 кастрычніка 1917 года, але цяпер гэты дзень адзначаецца 7 лістапада.

Пра тое, што міліцыю ў Мінску пачалі арганізоўваць 17 сакавіка 1917 года, напісана і ў «Ілюстраванай храналогіі гісторыі Беларусі», якую выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» выпусціла яшчэ ў 1995 годзе. Але ж міліцыянты, як выглядае, такія кнігі не чытаюць.

Можна пачуць, што наш Дзень міліцыі — з бальшавіцкім прысмакам, бо першым начальнікам мінскай міліцыі ў 1917 годзе быў Міхаіл Фрунзэ. Хацелася б нагадаць нашым антыкамуністам, што міліцыю ў Мінску стваралі дэмакраты, дэмакратычныя арганізацыі, а не бальшавікі. Тое, што на чале яе стаў Фрунзэ, — выпадковасць.

Да таго ж бальшавкі 4 сакавіка 1917-га (назаўтра пасля падзення дынастыі Раманавых) яшчэ і не думалі пра захоп ўлады. 4 сакавіка Ленін у Цюрыху таксама не пачаў трызніць уладай. Ён яшчэ ніяк не мог ачомацца і паверыць, што Вялікая рэвалюцыя ў Расіі перамагла. Без кіруючай і накіроўваючай ролі бальшавікоў.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Усе навіны →
Усе навіны

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай11

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА11

Анатоль Вайцяхоўскі спакойна прыехаў у Беларусь рэйсавым аўтобусам7

«Такіх скоцкіх адносін, як у баранавіцкім СІЗА, я нідзе не сустракала». Пенсіянерка Алена Гнаўк расказала, як з яе здзекаваліся за кратамі6

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»19

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць