Грамадства99

«Пашпарт ДНР» у Беларусі: ці можна зняць гатэль, арандаваць аўто, набыць сім-картку?

Афіцыйна пашпарты «ДНР» і «ЛНР» у Беларусі не прызнаныя. Па вялікім рахунку, іх уладальнікаў памежнікі ўвогуле не павінны пускаць у краіну. Аднак з такім пашпартам можна заехаць праз Расію, таксама могуць прапусціць праз беларускую мяжу «ў залежнасці ад жыццёвай сітуацыі».

Але ж ці зможа «госць з Данбасу» афіцыйна замовіць сабе гатэль? Набыць сім-карту?

Па тэлефоне, які пазначаны для кансультацый, спецыялістка МТС на пытанне, ці не ўзнікнуць праблемы, адказаць не змагла. Паведаміла, што ўдакладніць і дашле паведамленне праз пэўны час. Цягам паўгадзіны прыйшла смс ад службы даведкі МТС: «Для падключэння на тарыфны план «Смарт Гасцявы» можаце звярнуцца ў офіс з вашым пашпартам».

Спецыялісты і «Вэлком», і «Лайф» адказалі прыкладна аднолькава — так, падыходзьце, падключайцеся, без праблем.

«Калі пашпарты дзейсныя і афіцыйныя, замежныя грамадзяне могуць здзейсніць падключэнне», — запэўніла спецыялістка «Вэлком».

Пашпарт ДНР яе не засмуціў ані разу.

Але пасля просьбы спраўдзіць інфармацыю высветлілася, што не ўсё так проста.

«Прабачце, але з-за нейкіх там юрыдычных момантаў падключыцца з такім пашпартам нельга», — адказала кансультантка Лайф.

Такім чынам, дакладна незразумела, што будзе, калі прыйсці з «дэнээраўскім» пашпартам ў абаненцкі цэнтр мабільнага аператара. Здаецца, можа і пракаціць.

З жыллём, аднак, будуць праблемы.

«Прэзідэнт-гатэль». Шанцаў засяліцца няма. Адказ ветлівы, але кароткі: «Прабачце. Але такі пашпарт мы не прымаем».

Гатэль «Мінск» — таксама не для «апалчэнцаў». «Пашпарты «ДНР» і «ЛНР» у Беларусі не прызнаныя. Засяліцца вы не зможаце», — паведаміла адміністратарка.

Ветлівы менеджар гатэля «Рэнесанс» распавёў наступнае:

«Я думаю, што калі вас пусцілі ў краіну, то праблем не будзе. Калі вы нармальна праехалі праз мяжу па гэтым дакуменце, то праблем пры засяленні не ўзнікне».

Гатэль эканом-класа «Экспрэс» на чыгуначным вакзале — таксама не выйсце.

«ДНР»? А што гэта? Данецкая народная рэспубліка? Ой, не ведаю… Напэўна, не засялю. Яшчэ няма ў нас такога», — адказала адміністратарка.

А што з машынай? Ці можна ўзяць аўто ў арэнду?

Кампанія «Аўто-гуд» адмаўляе адразу: «Пашпарты «ДНР» не прымаем. Яны дзейсныя толькі ў Расіі».

Сэрвіс «Дрым-карс» грамадзяніну «ДНР» машыну без кіроўцы даваць адмовіўся. Але калі замовіць кіроўцу, то праблем не ўзнікне, запэўнілі ў кампаніі, нягледзячы на тое, што для такой паслугі таксама патрэбен пашпарт.

У сэрвісе з мілагучнай назвай «Пчолка Мая» падбадзёрылі — праблем не будзе.

«Каб арандаваць аўто, патрэбен пашпарт, на якім вашае фота, пераклад імя і прозвішча на англійскую. Калі пашпарт дакладна ваш, то ўсё будзе нармальна».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць