Грамадства1212

Яшчэ адна справа за рэпост: інвалід з-пад Светлагорска «распаўсюдзіў» экстрэмісцкія матэрыялы

За адзін клік у мужчыны ўжо канфіскавалі тэлефон плюс пасля суда, хутчэй за ўсё, пакараюць штрафам.

49 гадовы Аляксандр Рабец з Парычаў (пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці) яшчэ ў студзені рэпостнуў артыкул суполкі Укантакце «Рэвалюцыйнае дзеянне». Артыкул быў прысвечаны акцыі анархістаў у Гомелі: былі вывешаныя плакаты на выездах з горада з надпісамі «У новы год з новымі падаткамі» і «Падаткі. Беспрацоўе. Павышэнне цэн. З Новым Годам».

Рэпостнуў і рэпостнуў. Увогуле, на старонцы Рабца шмат рэпостаў — ён інвалід 1-й групы, не можа хадзіць. Не працуе, жыве за пенсію па інваліднасці.

«Ляжу ў ложку, з тэлефона ўвесь час у інтэрнэце», — кажа мужчына.

Але ж 8 сакавіка да Рабца завітаў участковы міліцыянт — менавіта наконт таго рэпосту. Высветлілася, што тая анархісцкая суполка і паведамленні ў ёй унесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у РБ і заблакаваныя для доступу ў РБ.

«Прыйшоў участковы. Кажа, нібыта нейкі маёр ажно з Мінска, з крымінальнага вышуку даў яму каманду, — распавёў «Нашай Ніве» Рабец. — Склалі пратакол на мяне».

Акрамя таго, участковы канфіскаваў прыладу, з якой быў зроблены перадрук — мабільнік Аляксандра.

«Ну і паведаміў, што справа перадаецца ў суд», — кажа Рабец.

Цяпер мужчыну пагражае адміністратыўная адказнасць — ад 10 да 50 базавых. То бок, ад 230 да 1150 рублёў. 

Каментары12

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам8

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі20

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць