Здарэнні1313

Хлопца зь Пецярбургу ў Менску спалілі проста ў двары

Позна ўвечары ў двары дому № 8 па вуліцы Харкаўскай раздаліся вусьцішныя крыкі.

Позна ўвечары ў двары дому № 8 па вуліцы Харкаўскай у Менску

раздаліся вусьцішныя крыкі.

«Пачуўшы шум за вакном, я выбегла на вуліцу, — расказвае жыхарка дому Алена Буднік. — Гляджу, гарыць наша альтанка, а людзі выцягваюць з гэтага вогнішча нейкага хлопчыка. Хтосьці па мабільным выклікае міліцыю. Літаральна празь некалькі хвілін пад’ехалі машыны хуткай дапамогі й пажарных.

Яшчэ да прыбыцьця спэцпадразьдзяленьняў жыхары выцягнулі з полымя 17‑гадовага падлетка, адзеньне на ім літаральна абвуглілася. Хуткая дапамога забрала яго з апёкамі 1‑й і 3‑й ступені: у хлопца ад галавы да галёнак практычна на 70 адсоткаў згарэла скура.

Міліцэйскі нарад 8‑й роты палка патрульна‑паставой службы затрымаў падпальшчыкаў.

— Усё пачалося з таго, што 53‑гадовы жыхар дому, у стане алькагольнага ап’яненьня, у літаральным сэнсе слова выпаўз з сваёй кватэры ў двор, — узнаўляе падзеі старшы сьледчы сьледчага аддзелу папярэдняга расьсьледаваньня Фрунзэнскага РУУС Віталь Мятлушка. — Што яму не спадабалася ў паводзінах падлеткаў — ён і сам патлумачыць ня можа. Паводле слоў хлоцаў, якія ў адрозьненьні ад буяна былі цьвярозыя, ён стаў на іх лаяцца й заявіў, што зараз спаліць альтанку. У гэты час міма праходзіў ягоны 22‑гадовы сусед, таксама нападпітку. Той падхапіў ідэю й сказаў, што ў яго ў хляве ёсьць двухлітровая пляшка з бэнзынам.

Пакуль меншы выпівоха бегаў за «палівам», старэйшы стаў у праёме адзінага выхаду з альтанкі й не выпускаў адтуль шасьцёх падлеткаў 17‑18 гадоў, спаміж якіх была дзяўчына. Прынесеным бэнзынам былі шчодра палітыя як альтанка, так і маладзёны, якія да апошняга моманту ня верылі, што пагрозы рэальныя. Аднак тыя, адступіўшы на некалькі крокаў, спакойна дасталі запалкі…

Альтанка шуганула й падлеткі з крыкам кінуліся ўпрочкі. Адзін зь іх зачапіўся й паваліўся проста ў полымя на драўляныя бэлькі. Дарэчы, пацярпелы — жыхар Санкт‑Пецярбургу, які прыехаў на лета пагасьцяваць у менскіх сваякоў.

Пакуль крымінальная справа ўсчатая паводле артыкулу «Наўмыснае зьнішчэньне ці пашкоджаньне маёмасьці, якое пацягнула цяжкія наступствы», а падпальшчыкі знаходзяцца ў Жодзінскім сьледчым ізалятары.

Паводле: Аляксей Цітоў, «СБ-Беларусь Сегодня»

Каментары13

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць