Грамадства122122

Аргкамітэт Дня Волі не дамовіўся з Міколам Статкевічам пра фармат акцыі 25 сакавіка

Перамовы паміж аргкамітэтам сьвяткаваньня 25 сакавіка і лідэрам БНК Міколам Статкевічам цягнуліся больш за тры гадзіны.

Як паведаміў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, дамовіцца пра супольны маршрут і фармат правядзеньня шэсьця не ўдалося.

«Мы не прыйшлі да агульнай пазыцыі па ўсіх нюансах правядзеньня акцыі 25 сакавіка. Будзем яшчэ сустракацца і абмяркоўваць», — кажа Янукевіч.

Ён удакладніў, што

Партыя БНФ выступае за тое, каб увесь маршрут і сцэнар акцыі быў абвешчаны загадзя. Таму што ў іншым выпадку ўдзельнікам будзе цяжка патлумачыць, што правакацыя, а што — не. У гэты ж час некаторыя іншыя арганізатары, у тым ліку Мікола Статкевіч, настойваюць на тым, каб «вырашыць на месцы, арыентуючыся на колькасьць і настрой удзельнікаў».

«Сярод калегаў няма пакуль згоды, каб усе кропкі былі расстаўленыя загадзя. Гэты прынцыповы для нас момант пакуль застаецца адкрытым».

Як сказаў Янукевіч, асноўныя спрэчкі паміж арганізатарамі вядуцца наконт таго, дзе і як акцыя павінна завяршыцца і ці павінна гэта быць агучана загадзя.

Лідэр БНФ лічыць, што калі арганізатары ня змогуць дамовіцца, то дыскусія будзе вынесеная ў публічную прастору. Мяркуецца, што аргкамітэт 25 сакавіка будзе яшчэ раз сустракацца зь Міколам Статкевічам, але канкрэтная дата пакуль не прызначана.

14 сакавіка Мікола Статкевіч заявіў, што бярэ на сябе адказнасьць за правядзеньне акцыі 25 сакавіка.

У аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ўваходзяць рух «За свабоду», аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», Аб'яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і рух салідарнасьці «Разам».

Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў чакаюць зь Менгарвыканкаму адказу на заяўку, у якой яны просяць дазволіць 25 сакавіка шэсьце ад Акадэміі навук да сквэру Янкі Купалы.

Мікола Статкевіч пагадзіўся зь месцам збору, але кажа, што месца і фармат завяршэньня акцыі трэба вызначаць падчас яе правядзеньня.

Тым часам спартова-патрыятычны клюб «Ваяр» запрашае ахвочых далучацца да дружыны аховы сьвяточнага шэсьця 25 сакавіка.

Каментары122

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць