Усяго патроху2020

Андрусь Горват. Мой бацька быў палкоўнікам міліцыі

Гэты вельмі асабісты тэкст пісьменнік Андрусь Горват змясціў у сваім фэйсбуку.

Мой бацька быў палкоўнікам міліцыі, начальнікам РАУС. Я вырас у міліцэйскім пастарунку, маімі дзіцячымі цацкамі былі пагоны, шаўроны і медалі.

На дзень народзінаў да мяне прыходзілі маёры і капітаны. Яны ўсе былі вусатыя. Бацька вусаты, яны вусатыя. Падобныя да Захаранкі. Я вырас з усведамленнем, што міліцыянты любяць дзяцей, любяць людзей. Гэта цяпер яны людзей збіваюць, а тады… ну, вучыліся, напрыклад.

Бацька паехаў на вучобу ў Кіеў, пісаў лісты дадому: «В прошлое воскресенье я был на Крещатике, заходил в магазины, есть много обуви для Андрейкиного возраста. Напиши что надо и размер. Проедь в деревню и узнай, как там мать. Ведь она всё по-прежнему бережёт дрова, а затем снова сляжет. Крепись, целую. Ваня».

Яшчэ я быў упэўнены, што міліцыянты вельмі разумныя. Бацька да апошніх дзён браў у раённай бібліятэцы па тры кнігі на тыдзень. Ён у камандзіроўку ехаў, мама збірала чамадан: электрабрытва, бялізна, шкарпэткі, мыла, рушнік і кнігі. Гэта цяпер міліцыянты бяруць у камандзіроўку чорную шапку-гандонку, а тады яны чыталі.

Раз на месяц нам у школе давалі грошы на харчаванне (не забіралі, а давалі!). Я ішоў у кнігарню (тады ў Петрыкаве кнігарня была) і на ўсе грошы купляў кнігі. Адну — «Правители России» — бацька выкінуў. Наўзамен прынёс мне «Імя ў летапісе» Вітаўта Чаропкі. Яна ў мяне і цяпер ёсць. Пра Усяслава Чарадзея і Грунвальд.

Добра помню, як упершыню даведаўся, што бацька — міліцыянт. Ён у кухні кнігу чытаў, а я на падлозе ў калідоры сядзеў у савецкіх калготках і не зводзіў з яго вачэй. Я ганарыўся. Гэта цяпер сорамна казаць, што твой бацька — мент. Гэта цяпер пасля такога прызнання трэба дадаваць пасля коскі: «Але харошы».

Ён сышоў з міліцыі ў 1995 годзе. Ён сышоў, яго падначаленыя сышлі. Яны прыехалі на бацькава пахаванне. Вялікія, важныя, з вусамі, як у Захаранкі. Труну самі апускалі. А за іх спінамі палешукі стаялі. Баба Параска палічыць і будзе потым расказваць, што на трыццаці машынках прыехалі.

Мой бацька-міліцыянт любіў людзей і сваю краіну. Ён не прыслужваў, як цяпер прынята, а служыў. Я ўвесь час браў і бяру з яго прыклад.

А сёння, калі я іду з дачкой па вуліцы, а насустрач міліцыянты шпацыруюць, кажу Варвары:

- Давай перойдзем на другі бок.

- Чаму?

- На ўсялякі выпадак.

І гэта не страх. Гэта расчараванне, недавер і агіда.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Усе навіны →
Усе навіны

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка32

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

«Ніколі не баяўся працы рукамі». Беларускі фехтавальнік эміграваў у 58 гадоў і цяпер ставіць вокны ў Кракаве8

Шакуючае відэа забойства ў расійскім тыле двух мірных жыхароў Украіны і іх сабакі прывяло да ўзаемных абвінавачванняў40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна18

Модная мінская кавярня «Маркс» трапіла ў скандал: адтуль папрасілі сысці жанчыну, якая малявала. Але ўсё не так адназначна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць