Культура

На радзіме Анатоля Сыса прайшло свята паэзіі

20 траўня ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася традыцыйнае сьвята паэзіі «Дух— гэта, людзі, Я» — на памяць выбітнага беларускага творцы Анатоля Сыса.

Ушанаваць памяць Анатоля Сыса, пачытаць вершы прыехалі зь Менску старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, паэты і празаікі Алесь Ліпай, Уладзімер Сіўчыкаў, Алесь Пашкевіч, Сяржук Сыс, маладзейшыя творцы — Ціхан Чарнякевіч, Зьміцер Захарэвіч, Сюзана Паўкштэла, Максім Клімковіч. Былі тут таксама прыхільнікі творчасьці Сыса з Гомля, Рэчыцы, Сьветлагорску, Веткі.

Літаратары разам зь землякамі паэта ўсклалі кветкі на вясковых могілкаў у Гарошкаве, дзе у 2005 годзе Анатоль Сыс быў пахаваны побач з бацькамі — Марыяй Іванаўнай і Ціханам Цярэньцевічам. Кожны імкнуўся дакрануцца да пляча паэта альбо да салавейкі, увасобленых знаным беларускім скульптарам Генікам Лойкам у камені і срэбным ліцьці.

Пасьля гэтага сьвята паэзіі перамясьцілася ў вёску, у сад ля радзіннай хаты паэта.

Кожны з выступоўцаў прыгадваў свае сустрэчы з Анатолем Сысам. Дырэктар інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН», паэт Алесь Ліпай, які ўпершыню прыехаў у Гарошкаў, запомніў сустрэчу з Анатолем з-за развагаў пра сьмерць як закон жыцьця. З гутаркі нарадзіўся нават верш, пра «зьвера», які сядае кожнаму чалавеку на калені перад сыходам у іншы сьвет. Аднак, заўважыў Ліпай, далёка ня кожнаму сядае на плячо «срэбны салавей» — Анатолю ён сеў, і паэзія яго вось ужо дванаццаць гадоў гучыць вакол бацькоўскай хаты і наагул там, дзе жыве беларускае слова.

Прысутны на сьвяце паэзіі старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прапанаваў, каб у Гарошкаве ў быў створаны літаратурны музэй паэта Анатоля Сыса. Дзяржава ў гэтым пляне мае таксама праявіць зацікаўленьне:

«Але на прыкладзе стварэньня музэя Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша бачу, што даецца гэта надзвычай цяжка. Таму па першым часе варта надаць роднай хаце Сыса статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Таварыства магло б аказаць мэтадычную дапамогу ў гэтай справе. Толькі хто возьмецца ўвасобіць гэтую ідэю ў жыцьцё, пакуль не ўяўляю», — кажа Астаповіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння5

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма7

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі8

На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута5

На свабодзе рэдактарка партала Tut.by Марына Золатава1

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня6

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць