Грамадства1111

Баранчык зноў трызніць: Макей спрабуе дамовіцца з амерыканцамі за спінай у Лукашэнкі

Шавінісцкі расійскі сайт «Рэгнум» выдаў чарговую порцыю аналітыкі адносна Беларусі і ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне. Эксперты сайта спрабуюць прааналізаваць вынікі канферэнцыі па беларускай тэматыцы, што прайшла 9 мая ў Вашынгтоне.

«Паводле інфармацыі амерыканскіх крыніц ІА REGNUM, Майдан, які дзякуючы дзеянням беларускіх сілавікоў, не адбыўся ў Мінску, выхад на другія пазіцыі ў дзяржаве памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнкі, а таксама красавіцкія дамоўленасці лідараў Расеі і Беларусі ў Санкт-Пецярбургу нанеслі сур'ёзны ўдар па прэзідэнцкіх амбіцыях Макея. У выніку Макей ўсур'ёз стаў разглядаць варыянт свайго далейшага прызначэння на пасаду кіраўніка беларускага пасольства ў Вашынгтоне пасля наладжвання адносін з Амерыкай і вяртання амбасадара ЗША ў Мінск.

Перамоўшчык Макея папрасіў амерыканцаў ўвязаць пытанне аднаўлення дзейнасці паслоў і прызначэння Макея паслом Беларусі ў ЗША, тым больш там знаходзяцца некаторыя члены яго сям'і», — адзначае выданне.

Паводле версіі «Рэгнума» ўзначаліць МЗС у выпадку прызначэння Макея паслом у Вашынгтоне мусіць цяперашні кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман.

«Перад Аляксандрам Лукашэнкам ўсё больш актуальнай становіцца праблема яго ўласнага пераемніка - каму менавіта ён прынясе ў ахвяру сваю двухсэнсоўную спадчыну і хто менавіта «палітычна пахавае» Лукашэнку-прэзідэнта.

І таму цэнтральнай фігурай і тэстам палітычных падзеяў у краіне непазбежна становіцца менавіта Уладзімір Макей — менавіта яго высунуў Лукашэнка ў аператары «бюракратычнага нацыяналізму» і ў «свае хлопцы» для Вашынгтона, які і вырашае цяпер лёс Лукашэнкі», — адзначае Рэгнум.

Тэксты па сваёй стылістыцы вельмі падобныя на ранейшыя пасылы шэф-рэдактара «Рэгнума» Юрыя Баранчыка. Ён ужо абвінавачваў міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея, што ён рыхтуе пераварот на Зыбіцкай.

На гэта быў вымушаны рэагаваць нават Аляксандр Лукашэнка, што Макей робіць усё па яго даручэннях, у тым ліку нармалізуе адносіны з Захадам. А сам Макей, па словах кіраўніка Беларусі, вельмі балюча рэагуе на такія публікацыі.

Супраць Бараначыка і іншых аўтараў «Рэгнума» ў Беларусі была заведзеная крымінальная справа па артыкуле 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай альбой рэлігійнай варажнечы». Па гэтым артыкуле былі затрыманы аўтары сайта Паўлавец, Шыптэнка і Алімкін. Баранчык пазбег арышту праз тое, што знаходзіцца за мяжой, у Расіі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць