Грамадства11

Берасцейскія актывісты праходзяць падазраванымі па справе аб абразе Лукашэнкі

Брэсцкага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Шарэнду, а таксама яго жонку Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў статус падазраваных па справе аб вывешаным банэры з абразай Аляксандра Лукашэнкі.

Пра гэта распавёў сам актывіст:

«Адразу хачу сказаць, што гэтая справа абрастае ўсё больш фантастычнымі падрабязнасцямі. У гэтай фальшыўцы ад уладаў становіцца ўсё больш недарэчных нестыковак. Так, нас з жонкай быццам бы падазраюць паводле адной і той жа справы, але сёння раптам выявілася, што я «абражаў» Лукашэнку 16 лютага, а мая жонка — 17 лютага. Прычым рабілася гэта нібыта намі з дапамогай адной і той жа расцяжкі ў адным і тым жа месцы. Пры гэтым «сведка» заявіў, што расцяжку я вывешваў нібыта сам. Цяпер незразумела: мы паводле адной справы падазраваныя ці паводле розных?

Зрэшты, усё па парадку. У кабінеце следчага ўжо знаходзіўся той самы лжывы сведка, інакш назваць яго не магу, які агаварыў і маю жонку — Ігар Леанюк. Таксама туды запрасілі студэнтаў з інтэрната, які знаходзіцца па суседстве. Яны былі гадоў на 10—15 малодшымі за мяне і зусім іншай камплекцыі.

Аднак «сведка» адразу ж заявіў, што «апазнаў мяне па шчацінні» і што гэта нібыта я сам «вывешваў» і сам «фатаграфаваў» расцяжку «Лукашэнка, ты ўрод! Годзе рабаваць наш народ!».

Далей ён пачаў блытацца ў датах. Першапачаткова меркавалася, што я нібыта «вывесіў» гэты банер 17 лютага. На пытанне следчага, чым я займаўся ў гэты дзень, я шчыра адказаў: быў на Маршы абураных беларусаў у Менску. Пасля гэтага «сведка» пачаў сцвярджаць, што бачыў, як я «вывешваў» гэтую расцяжку 16 лютага. І так гэта і пайшло ў справу, у якой я ўжо стаў фігураваць як «падазраваны». Проста смешна становіцца ад таго, як яны на хаду пачалі перарабляць гэтую «справу».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Былога начальніка ЖЭСа і члена выбаркама асудзілі за палітыку2

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі, які адсудзіў кватэру ў роднай дачкі, расказаў сваю версію гэтай гісторыі11

Футбольны трэнер Юрген Клоп званіў у званочак на біятлоннай трасе на Алімпіядзе

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць