Грамадства1717

Дырэктарка «Белсата»: Мы не адмаўляемся ад беларускай мовы, гэта наша прынцыповая пазіцыя

У наступны панядзелак на «Белсаце» з’явіцца штодзённая праграма «Вот так» на расейскай мове. Мы распыталі дырэктарку тэлеканалу Агнешку Рамашэўскую-Гузы, чаму праграму вырашылі не рабіць па-беларуску і ці збіраецца «Белсат» у будучыні перайсці на расейскую мову.

— Інфармацыя пра тое, што на «Белсаце» з’явіцца праграма па-расейску, выклікала бурную рэакцыю сярод беларускіх патрыётаў. Што мы можам ім адказаць?

— «Белсат» не пераходзіць на расейскую мову, бо калі б мы хацелі, то маглі б зрабіць гэта ўжо даўно. Асноўнай мовай тэлеканалу застанецца беларуская. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. У той жа час мы вельмі даўно думалі пра выйсце за межы Беларусі ды выкарыстанне расейскай мовы. Сёння «Белсат» дасяжны не толькі ва Украіне і краінах Балтыі, але і ў Расеі. Мы маем унікальны калектыў і мноства магчымасцяў. Грэх гэтага не выкарыстаць. Я лічу, што калі будуць магчымасці, то ў будучыні мае сэнс стварыць асобны расейскамоўны тэлеканал у межах польскага тэлебачання. Новая праграма — гэта так званая «разведка боем».

— Пра што будзе новая праграма?

— Яна будзе распавядаць пра падзеі ў рэгіёне былога СССР. Гэта пакуль толькі спроба, пашырэнне нашай праграмнай сеткі. Нам важна, як на яе адрэагуюць гледачы.

— Тут абавязкова з’явяцца меркаванні, што мы не зможам канкураваць з расейскімі тэлеканаламі.

— А мы і не мусім канкураваць. Мы не ёсць часткаю Расеі, у шмат якіх справах можам мець іншы погляд, чым нават недзяржаўныя медыі, якія вяшчаюць уласна з Расеі. Прынцыпова прытрымліваючыся беларускай мовы, мы таксама не можам рабіць выгляд, што ў Беларусі большасць не разумее па-расейску. Гэта ўсё адно што хаваць галаву ў пясок.

— Праціўнікі расейскай мовы на «Белсаце» расцэньваюць гэты крок як спробу запэўніць сабе фінансаванне.

— Вядома, што на расейскаймоўныя СМІ сёння прасцей знайсці спонсараў. Бо на гэтай мове размаўляе цэлы рэгіён. У той жа час я заўсёды імкнуся пераканаць нашых еўрапейскіх партнёраў, што беларуская мова — таксама вельмі важная, надзвычай каштоўная для існавання беларускай нацыі. Але калі мы як тэлеканал прымем ганаровую смерць з прычыны адсутнасці фінансавання, думаю, прайграюць усе, у тым ліку беларускія патрыёты.

— У інтэрнэт-каментарах людзі пішуць, што гатовыя талакой падтрымаць «Белсат» і што зусім неабавязкова пераходзіць на расейскую мову, каб атрымаць фінансаванне.

— Тэлеканал, які трымае высокую якасць, перадае праз спадарожнік, існуе ва ўсіх сацыяльных сетках, да таго ж мае інтэрнэт-старонку ў чатырох моўных версіях, — вельмі дарагі праект і высілкаў талакі тут, хутчэй за ўсё, не хопіць. Але мы збіраемся распачаць краўдфандынг, для гэтага акурат ствараем фундацыю.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць