На волі яшчэ адзін фігурант «Справы патрыётаў» — мастак Андрэй Бяляўскі

Вызваленьне Свабодзе пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацыяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але зь Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».
У адзін дзень зь Сяргеем Кунцэвічам, 2 чэрвеня з СІЗА КДБ быў вызвалены мастак-дызайнэр Андрэй Бяляўскі, паведамляе зачынены ўладамі праваабарончы цэнтар «Вясна».
Вызваленьне Свабодзе пацьвердзіла маці Бяляўскага Тацяна Аляксееўна. Яна кажа, што ейны сын цяпер дома, ён жывы і здаровы. Але з Андрэя Бяляўскага, кажа маці, не зьнялі абвінавачаньні, а яны «даволі сур’ёзныя».
Пад вартай застаюцца 14 чалавек, якія праходзяць па «справе патрыётаў» — крымінальных справах, зьвязаных, меркавана, з колішнім «Белым легіёнам» і спартовым клюбам «Патрыёт» з Бабруйска.
Каментары