У Пінску пакаралі пасажыра машыны, які, «абараняючы» кіроўцу, нецэнзурна выказаўся ў бок інспектара ДАІ.
Мужчыну на «Аўдзі А6» спынілі 16 красавіка на аўтадарозе Кобрын — Гомель — РФ за перавышэнне хуткасці. На пасажырскім месцы быў яшчэ адзін мужчына, які пачаў спрачацца з інспектарам. Калі аргументы скончыліся, пасажыр «Аўдзі» перайшоў да абразаў. У адказ на мужчыну склалі адміністратыўны пратакол.
У выніку, суд Пінскага раёна пакараў хама штрафам. Мужчына цяпер мусіць сплаціць 460 рублёў.
Каментары