Грамадства11

«Белавія» пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград—Віцебск

«Белавія» пачала выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Калінінград — Віцебск — Калінінград, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе авіякампаніі.

У іншыя абласныя гарады Беларусі авіякампанія ажыццяўляла палёты і раней. Пераважна на гэтых кірунках будуць задзейнічаныя CRJ-200 з перыядычнымі заменамі на іншыя тыпы паветраных судоў, якія ёсць у флоце авіякампаніі.

У прэс-службе адзначылі, што рэйсы з рэгіянальных аэрапортаў карыстаюцца попытам у пасажыраў. Паслуга запатрабаваная ў турыстаў, прадстаўнікоў бізнэсу, пасажыраў, якія ажыццяўляюць паездкі да сваякоў.

Як паведамляецца на сайце аэрапорта Храбрава (Калінінград), «Белавія» будзе лятаць у гэтым напрамку з частатой два разы на тыдзень па пятніцах і нядзелях да 8 верасня 2017 года ўключна. Вылет з Калінінграда запланаваны на 13.40, прыбыццё ў аэрапорт Віцебска — у 15.45. Рэйс з Віцебска — вылет у 16.15, прыбыццё ў аэрапорт Храбрава — у 16.25. Час для кожнага аэрапорта паказаны мясцовы. Працягласць палёту складзе крыху больш за гадзіну.

Акрамя кірунку на Віцебск, у летнім сезоне авіякампаніяй «Белавія» выконваюцца рэйсы з Калінінграда ў Мінск. У раскладзе запланавана да трох рэйсаў штодня. Таксама «Белавія» ў перыяд з чэрвеня па верасень з частатой двойчы ў тыдзень выконвае рэйсы ў Брэст — па панядзелках і чацвяргах, Гомель — па серадах і суботах, Гродна — па аўторках і пятніцах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць