Надвор'е

Дажджы і парывісты вецер. Да сярэдзіны тыдня надвор'е пагоршыцца, але потым зноў пацяплее

Атмасферны фронт з Балтыйскага мора ўжо ў сераду прынясе ў нашу краіну больш халоднае паветра, кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер. Пра гэта паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 20 чэрвеня, ноччу пераважна без ападкаў. Днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +10 +16°С, днём +23 +29°С.

У сераду ўжо стане халадней. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы і парывісты вецер. Тэмпература ноччу +10 +16°С, па паўночным захадзе +7 +9°С, днём ад + 16°С па поўначы да +25°С па поўдні краіны.

У чацвер ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём пераважна па паўночнай палове краіны кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +6 +13°С, днём +16 — +23°С.

Далей, з паўднёвага захаду Еўропы пачне паступаць больш цёплае, але па ранейшаму насычанае вільгаццю паветра, тэмпература зноў пачне паступова павышацца:

У пятніцу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +6 + 13°С, днём +16 + 23°С; па паўднёвым захадзе ноччу +14 + 16°С, днём +24 + 26°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках19

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках19

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць