Эканоміка11

Гатэль ля цырка ў Мінску адышоў Сбербанку Расіі з дысконтам 47% за $50 мільёнаў

Група Сбербанк (Расія) закрыла здзелку па куплі кампаніі «Эліт Эстейт», якая з'яўляецца заказчыкам будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з элітным гатэлем побач з цыркам у Мінску. Пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі ў прэс-службе БПС-Сбербанка.

«Здзелка закрыта. Падпісаны цэлы шэраг дакументаў па здзелцы. Праведзены разлік з банкамі-крэдыторамі», — пракаментавалі сітуацыю ў прэс-службе БПС-Сбербанка.

Па словах суразмоўцаў, здзяйсненне ўгоды стала магчыма дзякуючы пэўным прэферэнцыям для інвестара, якія кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў сваім указам № 110. Згодна з дакументам, «Сбербанк-Капітал» стаў уладальнікам 100% «Эліт Эстейт» за 1,99 рубля. Зрэшты, на самай справе актыў абыйшоўся «дачцэ» найбуйнейшага дзяржбанка Расіі ў 50 млн даляраў. На такую суму пацягнула ўрэгуляванне праблемнай запазычанасці перад БПС-Сбербанкам, Белінвестбанкам і Банкам ВТБ (Беларусь).

«Грошы ўжо пералічаныя і працуюць у банкаўскай сістэме краіны», - паведамілі ў прэс-службе БПС-Сбербанка.

Згодна з палажэннямі ўказа, запазычанасць перад банкамі была ўрэгуляваная з дысконтам 47%. «З аднаго боку, магчыма, працэнт спісання даволі высокі. Але калі паглядзець з іншага боку, улічваючы складанасць праекта і тое, што не было жадаючых ўзяцца за завяршэнне будаўніцтва комплексу, то дысконт бачыцца цалкам адэкватным ў сітуацыі», - лічыць інфармаваная крыніца, блізкая да ўгоды.

На працягу месяца інвестыцыйны дагавор паміж Мінгарвыканкамам і «Эліт Эстейт» будзе прыведзены ў адпаведнасць з указам. Акрамя гэтага будзе праведзены будаўнічы аўдыт аб'екта незавершанага будаўніцтва. «Неабходна вызначыць фактычны стан аб'екта. Больш дакладная сума патрэбных укладанняў стане вядомая пасля правядзення будаўнічага і тэхнічнага аўдыту. Але ўжо зараз можна выказаць здагадку, што памер інвестыцый будзе супастаўны з рэсурсамі, якія ўжо былі выдаткаваныя на пагашэнне праблемнай запазычанасці», - пракаментавалі ў прэс-службе БПС-Сбербанка.

Да будаўнічых работ плануецца прыступіць да канца лета. Указ рэгламентуе заканчэнне будаўніцтва гасцінічнага комплексу ля цырка 31 снежня 2020 года.

Каментары1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць