Грамадства22

У камеры на Валадарцы, дзе сядзіць Ігар Комлік, 16 чалавек

Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў радыё «Свабода», што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца.

«Бацька піша лісты. Ніякіх сьледчых дзеяньняў пакуль не вядзецца. Адвакат кантактуе зь ім. Кажа, што трымаецца мужна. А сам бацька напісаў, што пагаліў вусы. У камэры, у якой ён утрымліваецца ў СІЗА на Валадарцы, 16 чалавек. Прыборку робяць тры разы на дзень. Па»валадарскіх» мерках, гэта яшчэ ня вельмі шмат: калі я сядзеў праз так званую «справу патрыётаў», у камэры было 30 чалавек. Ставяцца да яго ў СІЗА больш-менш па-чалавечы, піша бацька.

У першыя пару дзён была праблема зь лекамі. Яму трэба некалькі разоў на дзень капаць адмысловыя кроплі ў вочы. У СІЗА не хацелі лекаў прымаць, маці дамагалася, хадзіла да начальства, і на трэці дзень лекі перадалі. Перадачы прымаюць, вось і сёньня мы аднесьлі яму харчы.

Зьбіраемся выпісаць бацьку газэты і часопісы», — распавёў Свабодзе сын Ігара Комліка Андрэй.

* * *

2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакумэнтаў у офісе прафсаюзу РЭП і цэнтральнага офісу БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгальтар Ігар Комлік. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Комлік зьмешчаны спачатку ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а праз 3 дні — у СІЗА № 1.

10 жніўня Ігару Комліку было выстаўлена абвінавачваньне паводле артыкулу 243, часткі 2 («Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»). Меру стрыманьня Комліку пакінулі ранейшую — ён застаецца ў СІЗА. 11 жніўня абвінавачваньне выстаўлена і Фядынічу. Ён застаецца на волі пад падпіскай аб нявыезьдзе. Фядынічу і Комліку пагражае пакараньне ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Сын Комліка Андрэй Комлік-Ямацін адседзеў за кратамі 100 дзён — з 21 сакавіка па 29 жніўня, сядзеў спачатку ў СІЗА КБД, потым — у СІЗА № 1. Яго абвінавачвалі паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Навучаньне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках»), а таксама ў стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць