Грамадства88

Журналіста «Белсата» судзяць за рэпартаж «Вёска ў Лідскім раёне тоне ў свіным гнаі»

Разгляд адміністрацыйнай справы журналіста «Белсата» Станіслава Івашкевіча адбудзецца ў судзе Лідскага раёна 24 жніўня.

Карэспандэнта вінавацяць у «парушэнні заканадаўства аб СМІ» (ч.2 арт. 22.9 КаАП), яму пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

У дачыненні да Івашкевіча склалі адміністрацыйны пратакол за сюжэт «Вёска ў Лідскім раёне тоне ў свіным гнаі», які выйшаў у эфір у праграме «Аб'ектыў» 30 чэрвеня.

Раней Івашкевічу прыйшоў пазоў у РАУС Ліды, каб «азнаёміцца з матэрыяламі справы», але да міліцыянтаў журналіст так і не прыйшоў. Копіі адміністратыўнага пратаколу на руках ён дагэтуль не мае.

Станіслаў Івашкевіч чакае, што суд яго аштрафуе.

«Я разглядаю гэты суд у кантэксце агульнага пераследу сваіх калегаў-журналістаў, якім забараняюць займацца сваёй справай», — кажа ён у каментары «Белсату».

Івашкевіч нагадвае, што да нядаўняга часу ён меў акрэдытацыю МЗС, але некалькі месяцаў таму яе скасавалі. Журналіст звязвае гэта з выхадам матэрыялу аб карупцыі ў энергетычнай сферы ў Беларусі.

«У мяне была акрэдытацыя, але яе не працягнулі пасля таго, як у МЗС паступіла скарга ад Белэнерга. З гэтага можна зрабіць выснову, што калі журналісцкае расследаванне мае рэзананс, то ўлады, замест таго, каб нешта выпраўляць, пачынаюць узмацняць ціск на журналістаў», — адзначыў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць