Грамадства

Следчы камітэт выпусціў памятку, як не стаць ахвярай падману ў сацсетках

Следчы камітэт выпусціў памятку, як не стаць ахвярай падману махляроў у сацсетках.

Звычайна адбываецца так: нехта ўзломвае старонку ў сацсетках і піша сябрам ахвяры з просьбай пераслаць рэквізіты банкаўскіх плацежных картак. Падставы могуць быць рознымі: дапамагчы перавесці грошы, аплаціць паслугі, атрымаць выйгрыш.

Некаторыя адпраўляюць рэквізіты, пасля гэтага грошы з карты спісваюць. У вытворчасці Маскоўскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта знаходзяцца некалькі дзясяткаў крымінальных спраў, звязаных з несанкцыянаваным доступам да камп'ютарнай інфармацыі і крадзяжом шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.

У Следчым камітэце далі пяць парадаў аб тым, як сябе абараніць. У першую чаргу яны спатрэбяцца карыстальнікам «Аднакласнікаў» і «Укантакце»

— не пераходзіць па спасылках, атрыманых у паведамленнях ад невядомых карыстальнікаў, асабліва па спасылках, якія змяшчаюць фотавыявы саміх карыстальнікаў (іх сяброў), тэкставыя паведамленні: «адкуль тут тваё фота», «клікні і атрымай 50 лайкаў да фота» і іншыя;

— пры паступленні паведамленняў ад асоб, якія знаходзяцца ў катэгорыі «сябры» з просьбамі аб прадастаўленні рэквізітаў банкаўскіх плацежных картак, не адказваць на падобныя паведамленні, а звязвацца з дадзенымі карыстальнікамі наўпрост з дапамогай іншых сродкаў сувязі;

- ня перасылаць рэквізіты і фотавыявы банкаўскіх плацежных картак, CVV кодаў, сеансавых ключоў да сістэмы Інтэрнэт-банкінг, а таксама асабістых дакументаў;

- пры выяўленні факту блакавання асабістага доступу да акаўнтаў сацыяльных сетак, неадкладна аднаўляць да іх доступ альбо блакаваць, адразу ж папярэджваць пра гэта асоб, з якімі мелі кантакт з дапамогай дадзеных сацыяльных сетак;

— не пералічваць грашовыя сродкі на рахункі электронных кашалькоў, карт-рахунку банкаўскіх плацежных картак, рахункі сім-карт па просьбе карыстальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава распавяла, чаму яна адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ8

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць