Афіша55

«Маленькага прынца» ў беларускай агучцы пакажуць у Магілёве

Упадабаны многімі праект «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom працягвае сваё турнэ па абласных гарадах з мультфільмам «Маленькі прынц». На гэты раз мультфільм, зняты па матывах аднайменнай аповесці Экзюперы, пакажуць 1—3 верасня ў Магілёве.

Прэм'ера французскага мультфільма па матывах рамана Антуана дэ Сэнт-Экзюперы ў беларускай агучцы з аглушальным поспехам адбылася ў Мінску, а праз месяц паказ з аншлагам прайшоў у Гродне. Мультфільм у кінатэатры паглядзелі ўжо больш за 3,3 тыс. гледачоў, а трэйлер да яго ў сацыяльных сетках набраў больш за 600 тыс. праглядаў. Цяпер магчымасць пазнаёміцца з нашумелым «Маленькім прынцам» з'явілася і ў жыхароў Магілёва.

Мультфільм распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе сяброўства з галоўным героем аповесці-казкі «Маленькі прынц» — старым лётчыкам. Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець як тым, хто ўжо чытаў твор Экзюперы, так і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю — адначасова сумную і светлую, казачна добрую і жыццёва шчырую.

Акрамя таго, у рамках праекта арганізатары «Беларускіх ўікэндаў» сумесна з кампаніяй velcom перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Значная частка накладу будзе перададзена ў бібліятэкі школ горада Магілёва.

Перавыданне кнігі «Маленькі прынц» з'яўляецца працягам шэрагу ініцыятыў velcom і «Атлант Тэлекам» па падтрымцы беларускай мовы. У 2017 годзе кампаніі сталі партнёрамі праекта «Беларускія ўікэнды», мэтай якога з'яўляецца пераклад і агучванне сусветна вядомых кінафільмаў на беларускую мову. У рамках супрацоўніцтва ўжо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келза» і «Маленькі прынц», а таксама фільмаў «Кніга Iлая» і «Пакуль ногі носяць». Іх персанажы размаўляюць галасамі вядомых беларускіх акцёраў: Ганны Хітрык, Святланы Цімохінай, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова і іншых.

У Магілёве паказы мультфільма «Маленькі прынц» пройдуць 1-3 верасня ў кінатэатры «Космас» (Пушкінскі пр-т, 10). Пачатак сеансаў: 1 верасня — ў 18:00, 2 і 3 верасня — ў 16:00. Білеты можна набыць у касах кінатэатра, а таксама анлайн. Падрабязнасці на kinakong.by.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»14

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

У Іспаніі хірургі ўпершыню перасадзілі твар ад донара, які памёр у выніку эўтаназіі3

Лукашэнка паабяцаў дапамагчы прэзідэнту Бразіліі з пераабраннем. Хай той толькі папросіць12

Былога намесніка старшыні БНФ Анатоля Фёдарава разбіў інсульт проста падчас стрыму Пятрухіна3

Netflix паказаў тызер мультсерыяла па матывах «Вельмі дзіўных спраў»

Сувораў — не герой, а Мураўёў — вешальнік. Зыгар патлумачыў расіянам гісторыю Беларусі ад Рагвалода да Курапатаў без маскоўскіх міфаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»14

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць