Меркаванні

Ня трэба баяцца замежных банкаў

Піша Міхаіл Кавалёў, дэкан эканамiчнага факультэту БДУ.

Замежны капiтал у статутных фондах беларускiх банкаў прысутнiчае даўно: яго доля з 2000 года з 4,5 працэнта ўзрасла да 22 працэнтаў у вераснi 2008 г. Але толькi з прыходам Rаiffеisеn Bаnk у Прыёрбанк i крыху раней Газпрамбанка ў Белгазпрамбанк можна казаць аб прыходзе ў нашу краiну сур’ёзных замежных банкаў.
Таму што калi ўладальнiкi банка — афшорныя кампанii, гэта яшчэ не абавязкова замежныя iнвестыцыi i загадзя не iнвестыцыi замежнага банка. За апошнiя два гады ў Беларусi ўзнiклi даччыныя банкi галоўнага расiйскага банка — ВТБ-банк i лiдара ў галiне знешнеэканамiчных разлiкаў Знешэканамбанка, iншых буйных расiйскiх банкаў — Альфа-банка (Мiжгандальбанк), Расбанка (Белрасбанк), казахскага лiдара — БТА-банка, найбуйнейшага Банка Грузii (Беларускi народны банк), украiнскага Дэльта-банка. Буйная польская група «Догмат» набыла Мiжнародны рэзервовы банк, цiкавасць да Белiнвестбанка выказваў нямецкi Камерцбанк, а да Белпрамбудбанка — знакамiты амерыканскi Сiцi-банк. З прыкладна 30 дзейных банкаў толькi ў 7 няма замежнага капiталу.

Некаторыя сталi асцерагацца, што кантроль над важным банкаўскiм сектарам пяройдзе да iншаземцаў i Беларусь паўторыць лёс краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы (ЦУЕ), у якiх практычна не засталося нацыянальных банкаў. Заўважым, што да гэтага яшчэ далёка, нават з улiкам усталяванага Нацыянальным банкам бар’еру для iншаземцаў — не больш за 50 працэнтаў статутнага фонду.

Звычайна ж улiчваюць не долю iншаземцаў у акцыянерным капiтале, а долю кантраляваных iх банкамi актываў. Дык вось, у нас яна па-ранейшаму невялiкая i складае каля адной пятай, гэта значыць пакуль i на крэдытным, i на дэпазiтным рынках дамiнуюць чатыры дзяржаўныя банкi: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белiнвестбанк i БПС-банк.
І нам здаецца, што настаў час пры захаваннi пакуль у дзяржавы кантрольных пакетаў рэалiзаваць буйныя пакеты акцый гэтых банкаў салiдным еўрапейскiм або амерыканскiм банкам. Пры гэтым прыярытэтам дзяржавы павiнны быць не грошы, якiя пры гэтым будуць выручаны, — хоць iх было б досыць для стварэння вызначанага ў 10 млрд золатавалютнага запасу, — як важны сiгнал замежным iнвестарам. Прыход салiдных банкаў з развiтых краiн, па-першае, павысiць краiнавы рэйтынг Беларусi i тым самым знiзiць кошт замежных запазычанняў, па-другое, мацярынскiя банкi, безумоўна, акрамя капiталу дадуць сваiм беларускiм дочкам танныя рэсурсы, па-трэцяе, прывядуць у рэальны сектар Беларусi сваiх клiентаў, па-чацвёртае, да краiны, у якой працуе салiдны замежны бiзнэс, малаверагодна прымяненне эканамiчных абмежаванняў. З прыходам салiдных замежных банкаў у краiнах ЦУЕ хутка павышаўся каэфiцыент манетызацыi эканомiкi. Акрамя фiнансава-манетарнай прычыны ёсць не менш важная канкурэнтная прычына. Прыход грандаў сусветнага банкаўскага бiзнэсу нам сёння важны, каб хутка мадэрнiзаваць увесь банкаўска-iнвестыцыйны працэс. Нягледзячы на тое, што за апошнiя гады нашы галоўныя банкi вельмi шмат зрабiлi па ўкараненнi сучасных тэхналогiй абслугоўвання клiентаў, асаблiва па кругазвароце грошай ад адной часткi насельнiцтва iншай — узялi 13 трлн лiшнiх у адных хатнiх гаспадарак i 9 трлн аддалi ў пазыку iншым.

Засвоена i дырэктыўнае крэдытаванне пад iльготы або гарантыi дзяржавы. Але сапраўднага прарыву ў iнвестыцыйным крэдытаваннi па iнiцыятыве банкаў пакуль не наступiла. Ёсць толькi асобныя ўдалыя праекты па прыцягненнi замежных, у тым лiку i сiндыцыраваных, крэдытаў. Не сталi нашы банкi пакуль стваральнiкамi масавага бiзнэсу ў малых гарадах, аграгарадках i па-сапраўднаму iнавацыйнага бiзнэсу — няма пакуль нi пры адным з банкаў венчурных фондаў. Не сталi банкi iнвестыцыйнымi кансультантамi, абаронцамi бiзнэсу. А ў рынкавай эканомiцы менавiта банкi павiнны ўзяць на сябе эканамiчныя функцыi i абкама партыi, i вертыкалi ўлады.

Вельмi нiзкай застаецца прадукцыйнасць працы, а такiм чынам эфектыўнасць працы — рэальная маржа з улiкам камiсiйных нашмат перавышае традыцыйныя банкаўскiя 2—3 працэнты, што павялiчвае рэальны кошт крэдытаў.

Салiдныя ж замежныя банкi прынясуць новую якасць банкаўскага абслугоўвання дзякуючы сучасным тэхналогiям i арганiзацыйна-кадравым рашэнням. У чым гэта праяўляецца для насельнiцтва i арганiзацый?

Па-першае, узмацненне жорсткасцi канкурэнцыi прывядзе да панiжэння працэнтнай маржы — рознiцы памiж коштам выдадзеных крэдытаў i прыцягнутых рэсурсаў. Iншымi словамi, знiжаецца кошт крэдытаў i гэта адбываецца яшчэ i таму, што iншаземцы маюць доступ да таннейшых рэсурсаў. Да таго ж сур’ёзныя заходнiя банкi не будуць хiтрыць з камiсiйнымi — яны занадта клапоцяцца аб дзелавой рэпутацыi i дадуць нашым прыклад захавання нормаў заканадаўства i празрыстасцi работы.

Па-другое, замежныя банкi стымулююць прадпрымальнiцкую актыўнасць, асаблiва рост новых фiрмаў, фiрмаў з iнавацыйным ухiлам. Яны прыходзяць на крэдытны рынак, дзе буйныя клiенты разабраныя i iм даводзiцца знаходзiць новых i быць да iх больш уважлiвымi, прапаноўваючы гнуткую i эфектыўную сiстэму паслуг. Замежныя банкi нейтральныя ў дачыненнi да ўсталяваных "роднасных" адносiнаў памiж асобнымi фiрмамi i iх кiшэннымi банкамi. Некаторыя асцерагаюцца, што, стаўшы замежнымi, банкi не стануць аказваць сацыяльныя паслугi. Але гэтага можа запатрабаваць Нацыянальны банк — любы клiент, i багаты, i бедны, выбiрае банк, i банк не мае права адмовiць.

Па-трэцяе, замежныя банкi прыносяць новыя iнаватыўныя метады работы з клiентамi: iнтэрнэт-банкiнг, разлiковая сiстэма клiент-клiент 24 гадзiны ў суткi, iх характарызуе хуткасць абслугоўвання.

Па-чацвёртае, замежныя банкi становяцца ўзорам для пераймання як у рабоце з клiентамi, так i ў рабоце з уласным персаналам, i асаблiва з сучаснымi iнфармацыйнымi тэхналогiямi (сёння банк працуе не з грашыма, а з iнфармацыяй аб iх).

Па-пятае, замежныя банкi ў вачах насельнiцтва больш надзейныя i лепш захоўваюць банкаўскую таямнiцу, i гэта павялiчыць прыток укладаў самых асцярожных клiентаў — у Камерц-банк ахвотней аддадуць свае скарбонкi (а iх увесь час ацэньваюць у 5 млрд у.а.), чым у якi-небудзь N-банк.

Па-шостае, з прыходам замежных банкаў эфектыўней пачне працаваць рынак працы банкаўскiх работнiкаў, а iх у краiне больш за 40 тыс. Частка персаналу пяройдзе ў новыя замежныя банкi, атрымае новы вопыт работы i вернецца на больш высокiя пасады ў свае ранейшыя банкi. Такая ратацыя кадраў павысiць зарплату i прадукцыйнасць працы ў банкаўскай сферы. Натуральна, хто не гатовы да сучасных банкаўскiх тэхналогiй, — страцiць работу, але беспрацоўя баяцца не варта: на былых банкаўскiх работнiкаў высокi попыт у эканамiчных службах рэальнага сектара. Да таго ж з прыходам замежных банкаў безумоўна паскорыцца фармаванне зусiм не развiтай ў нас iнфраструктуры па кiраваннi капiталамi ў выглядзе iнвестыцыйных, брокерскiх, кансал-тынгавых, аўтсорсiнгавых i г.д. арганiзацый i гэта ёсць сёмы вынiк прыходу замежных банкаў.

Восьмы вынiк — салiдныя замежныя банкi прыводзяць у краiну сваiх клiентаў у якасцi iнвестараў у тым лiку так патрэбныя нам ТНК i абслугоўваюць iх, спрыяючы росту знешнеэканамiчнай актыўнасцi памiж сваёй краiнай i Беларуссю.

Дзявяты вынiк — замежныя банкi хутчэй прымусяць перайсцi банкаўскiх работнiкаў на мэтавую ўстаноўку: «не клiент для банка, а банк для клiента».

Узмацненне жорсткасцi канкурэнтнай барацьбы прымусiць мясцовыя банкi пераймаць буйныя замежныя ў тэхналогiях працы, а iх мясцовыя перавагi (веданне клiентаў, сувязi i г.д.) дапамогуць выстаяць. Агульнае меркаванне ўсiх аналiтыкаў — прыход замежных банкаў павышае канкурэнтаздольнасць краiны i павялiчвае рост ВУП. Зразумела, пры эфектыўнай рабоце цэнтральнага банка, якi асаблiва дбайна кантралюе iншаземцаў з дапамогай сiстэмных нарматываў трансмежнага руху капiталаў (лiмiты, тэрмiны, рэзервы). Таму мая рэкамендацыя — Нацыянальнаму банку прыход замежных банкаў не варта пускаць на самацёк — яго трэба прадумана рэгуляваць i геаграфiчна i сектаральна i асаблiва, магчымы адток капiталу.

На погляд аўтара, сёння прыярытэтна прыцягненне вельмi буйных еўрапейскiх або амерыканскiх банкаў у статутныя фонды ААТ «ААБ Беларусбанк» i Белаграпрамбанка. Сеткавыя структуры двух нашых самых буйных банкаў маюць вострую патрэбу ў тэхналагiчнай i iнавацыйнай мадэрнiзацыi, якая патрабуе значнага грашовага i iнтэлектуальнага капiталу. Неабходна адразу i дорага прадаваць буйным замежным банкам запланаваную для iншаземцаў долю, пакiнуўшы другую палову ў дзяржавы i, магчыма, прыняўшы абавязак прадаць частку яе потым. Не трэба забываць i долю нацыянальных iнвестараў, а магчыма, i насельнiцтва, абгаварыўшы, каму ў дзяржаве мiнарытарныя нацыянальныя ўласнiкi будуць дэлегаваць свае паўнамоцтвы па карпаратыўным кiраваннi.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі24

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

На сартавальным цэнтры Wildberries у Шчомысліцы трэснуў дах

Прэзерватываў, назапашаных для спартсменаў на Алімпіядзе ў Італіі, хапіла на тры дні4

«У рускай мове няма такога імя». Беларус змагаецца з ЗАГСам, каб не змяняць дачцэ імя ў пашпарце42

«Вялікая малайчына, мы вельмі задаволеныя». Домрачава пра выступ дачкі на «Снежным снайперы»2

Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы11

У Гродне зноў заўважылі ажыятаж на рацэ. Што так прыцягвае дзясяткі чалавек?

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба выйграў восьмы залаты медаль. Ён стаў разам з вялікімі2

77‑гадовы кіроўца электраскутара трапіў пад аўтамабіль у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі24

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць