Свет2020

Украінская Рада прыняла закон аб Данбасе, які прызнае Расію агрэсарам

Парламент Украіны прыняў у першым чытанні прэзідэнцкі законапраект аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па забеспячэнні суверэнітэту Украіны над непадкантрольнымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях. Напярэдадні яго разгляд скончыўся бойкай, паведамляе ВВС.

rada.gov.ua

На пленарным пасяджэнні ў пятніцу за законапраект прагаласавалі 233 парламентарыі пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.

Згодна з дакументам Украіна фактычна адмаўляецца ад «антытэрарыстычнай аперацыі» на Данбасе. Расія названа «краінай-агрэсарам», а тэрыторыі т. зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік называюцца «часова акупаванымі».

Перад пачаткам галасавання спікер Вярхоўнай рады Андрэй Парубій нагадаў, што з законапраекта выключылі згадку аб мінскіх пагадненнях.

Законапраект змяняе структуру кіравання войскамі, якія дзейнічаюць у зоне баявых дзеянняў. Для стрымлівання і адпору ўзброенай расійскай агрэсіі ў Данецкай і Луганскай абласцях прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прапануе стварыць аб'яднаны аператыўны штаб узброеных сіл Украіны.

Цяпер кіраўніцтва ваеннымі сіламі і сродкамі ў Данбасе ажыццяўляе штаб антытэрарыстычнай аперацыі, які падкантрольны Службе бяспекі Украіны, гэта абмяжоўвае магчымасць прымянення арміі.

У Маскве законапраект раскрытыкавалі. Расійскі прадстаўнік у мінскай кантактнай групе Барыс Грызлоў заявіў, што законапраект «цалкам супярэчыць мінскім пагадненням, яшчэ больш аддаляе Данбас ад Украіны і блакуе мінскі працэс».

Праціўнікі законапраекта ў знайшліся і ў Кіеве. Каля Вярхоўнай рады напярэдадні мітынгавалі актывісты.

У адміністрацыі Парашэнкі неабходнасць прыняцця закона тлумачаць тым, што з ім звязанае падаўжэнне санкцый супраць Расіі. Прэзідэнту Украіны прыйшлося адклікаць, карэктаваць і ўносіць законапраект зноўку.

Аднак і пасля гэтага крытыкі былі незадаволеныя. Асноўныя прэтэнзіі выклікаў артыкул, у якім ішла гаворка аб прыярытэтнасці выканання мінскіх пагадненняў.

«Гэтым пунктам мы ўпершыню ўводзім ва ўкраінскае прававое поле мінскія дамоўленасці, якія не з'яўляюцца крыніцай права», — тлумачыў дэпутат ад партыі Парашэнкі Мустафа Наем.

У чацвер Парашэнка прыехаў у Вярхоўную раду, каб пераканаць дэпутатаў сваёй фракцыі падтрымаць унесеныя ім законапраекты аб рэінтэграцыі Данбаса. Аднак у дэпутатаў паўстала мноства пытанняў да абодвух дакументах, у зале адбылася бойка, галасаванне было сарванае.

У выніку згадка аб мінскіх пагадненнях з законапраекта таксама была выключаная.

Не згодныя з законапраектам Парашэнкі і палітычныя сілы, якія не падтрымліваюць цяперашні палітычны курс. Апазіцыя напярэдадні блакавала трыбуну, пасля чаго было прынятае рашэнне перанесці разгляд законапраектаў на пятніцу.

«Гэты закон — не аб рэінтэграцыі Данбаса, а аб яго аддзяленні. І мы ні ў якім выпадку яго не падтрымліваем», — казаў раней кіраўнік фракцыі «Апазіцыйны блок» Юрый Бойка.

Пасля галасавання па законапраекце аб рэінтэграцыі Данбаса Вярхоўная рада падоўжыла на год тэрмін дзеяння закона аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі8

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

УСУ ўпершыню знішчылі расійскі верталёт оптавалаконным дронам1

Украінскія дарадцы былі ў шоку, калі ў Персідскім заліве на адну цэль выпускалі восем ракет Patriot — агульным коштам $25 мільёнаў10

У Беларусі жывуць два віды вераб'ёў. А як іх адрозніць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў15

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць