Усяго патроху66

Перлы Беларускага радыё

«Дазвольце павіншаваць праз вашую праграму маю любую ўнучку з Днём чэкіста. Яна працуе ў КДБ бухгальтарам...»

Пачутае з радыё, ад радыёслухачоў і ад тэлегледачоў. Сабрала Тацяна Барысік.

Павіншуйце, калі ласка, з Днём Савецкай Арміі майго зяця! Ён у мяне падпалкоўнік ды трошкі ў адстаўцы.

* * *

— Наш дзядзя Коля цудоўнай душы чалавек! На ўсе рукі майстар, — сваячка хваліць на ўсю краіну чарговага імяніньніка. Спачатку ідзе доўгі пералік вартасьцяў. Потым караценькая прадмова пра ягоны нялёгкі жыцьцёвы шлях і нарэшце пытаньне вядоўцы:

— А якім музычным падарункам аддае перавагу дзядзя Коля?

— Гарэлцы, — не хавае сваёй шчырасьці ўдзячная пляменьніца.

* * *

Па тэлевізіі ідзе рэкляма астралягічнага цэнтру «Таро». Худая, змораная жыцьцём жанчына жаліцца з экрана на нявернага мужа:

— Столькі гадоў разам, а ён знайшоў іншую і падаў на развод…

— І правільна зрабіў! — не застаецца ўбаку ад сямейнае драмы тэлеглядач.

* * *

Дазвольце павіншаваць праз вашую праграму маю любую ўнучку з Днём чэкіста. Яна працуе ў КДБ бухгальтарам — у прамым этэры беларускага радыё чуваць усхваляваны голас бабулі. Вядоўца (вядоўцу жартам): «Бачыце, нават там ёсьць бухгальтары. І чаму мы з табой не бухгальтары? Сядзелі б цяпер, паперкі перабіралі б».

Вядоўца, з уздыхам: «Добра, што не бухгальтары».

* * *

Дзьве пэнсіянэркі абмяркоўваюць тэлесэрыял:

— Ну вось, хіба так бывае ў жыцьці? Яшчэ не нарадзіла, а ўжо два бацькі ў раддом прыйшлі.

— Не, не бывае. Але ж трэба нас, старых дурняў, нечым пацешыць.

* * *

Сёньня ў Менску сонечнае надвор’е без ападкаў. Няхай Бабруйск і Гомель нам зайздросьцяць!

(Камэнтар да прагнозу надвор’я на радыё «Сталіца»)

* * *

— Навошта гэтыя сэрыялы паказваюць? Усё роўна ж да канца не дагледзіш. То выпіўшы, то сьвятла няма (вытрымка з крытычнае заўвагі).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць