Кіно4848

«Мацільда»: хайп на пустым месцы. Як прайшоў у Мінску прэм'ерны паказ

Першымі паглядзець на рускі фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля масава прыйшоў беларускі бамонд. Квіткі на першы паказ распрадалі цалкам.

У натоўпе былі заўважаныя шматлікія чыноўнікі, сярод іх адстаўніцы Надзея Ермакова і Лілія Ананіч. А яшчэ палітык Таццяна Караткевіч, вядучыя Святлана Бароўская і Дзяніс Дудзінскі, вядомыя кінакрытыкі і шмат іншых беларускіх зорак.

Былыя міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова папрасілі не чапаць іх «на пенсіі».

Прадстаўляць фільм у Мінск прыехаў адзін з прадзюсараў Сяргей Гармаш, які выканаў кароткую, але яркую ролю імператара Аляксандра III. Амаль усе журналісты сёння, канечне ж, пыталіся ў іх пра адно і тое ж — мітусню вакол «Мацільды». І так, госці запэўнілі, што лічаць гэтую шуміху надуманай і самі стаміліся ад яе.

Прадзюсер Аляксей Разанцаў і акцёр Сяргей Гармаш.

Як толькі не называлі гэтую стужку: і абразай, і пляўком, і аплявухай вернікам. Хто толькі не спрабаваў яе забараніць: пачынаючы ад дэпутата дзярждумы Расіі Наталлі Паклонскай, заканчваючы прэзідэнтам Чачні Рамзанам Кадыравым і прадстаўнікамі РПЦ, якія ладзілі зборы подпісаў супраць «Мацільды» і арганізавалі малітоўнае стаянне. А адзінкавыя экстрэмісты нават наважыліся падпаліць машыны каля офіса адваката галоўнага рэжысёра.

У Беларусі сваё слова супраць выказваў і мітрапаліт Павел, і ананімныя пратэстоўцы, якія прасілі кінатэатры прыбраць стужку з афішы. Але Міністэрства культуры Беларусі не ўбачыла ў фільме нічога жахлівага.

Перадпрэм'ерны паказ адбыўся ў кінатэатры «Масква». Сарваць яго не ўдалося нават мясцоваму праваслаўнаму актывісту, які разам з аднадумцамі адгаворваў людзей ісці ў кінатэатр.

На самай справе, «Мацільда» зусім не заслугоўвае глабальнага піяру, які вакол яе сам сабой здарыўся. Калі ўявіць, што праваслаўныя актывісты на чале з Паклонскай проста б прамаўчалі, ажыятаж і цікаўнасць да фільма былі б куды меншымі.

Чаму?

Бо, калі шчыра, гэта сапраўды якасна зробленая меладрама, з багатымі дэкарацыямі і славутымі акцёрамі, але не больш за тое.

Мікалай II закахаўся ў звычайную (окей, даволі таленавітую) танцорку, але абавязак перад радзімай і Богам важнейшы — адсюль і чалавечыя пакуты.

Сюжэтная лінія прапісаная слаба, як і самі персанажы: так, калі прыбраць з кадраў графа Варанцова ў выкананні Данілы Казлоўскага, які, як і іншыя мужчыны тут, бегае за пачкай галоўнай гераіні — нічога б увогуле не змянілася.

У цэлым фільм выглядае досыць праімперскім, дзе цар добры, а баяры дрэнныя. Таму вельмі дзіўна, што на яго накінуліся праваслаўныя (хаця што тут і казаць, калі яны яго не глядзелі нават). Тое, што святы Мікалай II (яшчэ ў 2000 годзе РПЦ прылічыла яго і членаў сям'і да ліку святых) спаў з балерынай Мацільдай Кшэсінскай, трагедыі не робіць. Як сказала адна сямейная пара ў зале: «Цар — жывы чалавек». Калі ўзгадаць іншых рускіх імператараў ці імператрыц, яны таксама мелі шматлікіх палюбоўнікаў і палюбоўніц, раскідваліся грашыма і любілі забавы.

У дурным святле Мікалай II мог паўстаць, калі б быў прадстаўлены яго кіраўніцкі складнік: напрыклад, пра тое, як па ягоных загадах расстрэльвалі дэманстрацыі. Але ў фільме Мікалай, ці, як яго называе любая жанчына, Нікі — мілы і добры цюхцяй, які знаходзіцца пад уплывам то маці, то Мацільды, то будучай законнай жонкі Аляксандры. Нейкая сацыяльная лінія з’яўляецца ў фільме толькі пад самы канец, калі сотні простых людзей гінуць у жаданні атрымаць паболей падарункаў з ежай, падрыхтаваных у гонар каранацыі.

Мінскім гледачам карцінка збольшага спадабалася (тым, хто любіць мыльныя серыялы пра каханне — спадабаецца таксама).

У некалькіх момантах прысутныя нават смяяліся, а ў канцы традыцыйна апладзіравалі. Кінакрытык Людміла Саянкова на просьбу падзяліцца ўражаннямі ў чарговы раз адзначыла багацце дэкарацый (ну, яшчэ б — бюджэт карціны склаў $25 мільёнаў). А экс-кандыдатка на пасаду прэзідэнта Беларусі Таццяна Караткевіч звярнула ўвагу на жыццёвасць трагедыі кахання і пашкадавала, што няма такіх глабальных стужак пра нашых, беларускіх гістарычных персон. І тут з ёй нельга не пагадзіцца: хацелася б, каб такі хайп здараўся з нагоды нашых фільмаў.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць