Здароўе11

У ЗША ўхвалілі генную тэрапію для дарослых пацыентаў з лімфомай

У ЗША ўхвалілі прымяненне геннай тэрапіі для лячэння рэцыдыўных формаў лімфом (раку крыві) у дарослых пацыентаў. Пра гэта піша N+1 са спасылкай на The San DIego Union-Tribune.

Сваё ўхваленне падобнага лячэння дало амерыканскае Кіраванне па кантролі за прадуктамі і лекамі (FDA).

Прэпарат, з дапамогай якога будзе праводзіцца лячэнне дарослых пацыентаў, зарэгістраваны пад гандлёвай маркай Yescarta. Ён быў распрацаваны і прадстаўлены кампаніяй Kite Pharma (якую нядаўна купіла кампанія Gilead Sciences за $12 млрд). Клінічныя выпрабаванні паказваюць, што 72% пацыентаў прадэманстравалі станоўчую рэакцыю на тэрапію з ужываннем Yescarta, а для 51% удалося дамагчыся поўнай рэмісіі. Вартасць геннай тэрапіі прэпаратам Yescarta складзе $373 тыс.

Распрацоўшчыкі прэпарата адзначаюць, што дазвол на прымяненне геннай тэрапіі — гэта найважнейшы крок у барацьбе з рэцыдыўнымі і рэфрактарнымі лімфомамі. Акрамя таго, нядаўнія даследаванні дазваляюць спадзявацца на хуткую магчымасць прымянення геннай тэрапіі не толькі для барацьбы з ракам крыві, але і для лячэння шчыльных пухлін.

Упершыню від геннай тэрапіі для барацьбы з ракам быў ухвалены ў ЗША 30 жніўня 2017 года. Тады генную тэрапію дазволілі выкарыстоўваць для лячэння вострага лімфабластнага лейкозу ў дзяцей і маладых пацыентаў да 25 гадоў, якія звыш за два месяцы не паддаюцца іншым відам лячэння. Пры дадзеным лячэнні генетычна мадыфікаваныя клеткі крыві самога пацыента актывізуюць яго імунную сістэму, каб тая актыўна знішчала ракавыя клеткі. Кампаніяй Novartis быў распрацаваны і пратэставаны прэпарат тысагенлеклусел, які выходзіць пад гандлёвай маркай Kymriah. Першапачатковая заяўленая цана геннай тэрапіі з дапамогай Kymriah склала $475 тысяч. Распрацоўшчыкі абяцалі не браць грошай з пацыентаў, якім яна не дапамагае на працягу першага ж месяца. У ходзе выпрабаванняў прэпарата здаравелі 83% пацыентаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць