Літаратура77

Топ-5 кніг па-беларуску, ад якіх на канікулах не змогуць адарвацца і школьнікі, і дарослыя

Зайздросцім школьнікам, якія адправіліся на законныя восеньскія канікулы і прапануем не расслабляцца: самы час дабрацца да кніжак, на якія раней не хапала часу.

Прапануем топ-5 захапляльных кніг, ад якіх не змогуць адарвацца ні школьнікі, ні іх бацькі. А лепш чытайце іх разам. Сямейныя чытанні збліжаюць.

«Чытанка для маленькіх 2» (укладальнік Анатоль Івашчанка)

Зборнік, у якім можна сустрэць як народныя казкі («Каток — залаты лабок», «Пшанічны каласок), так і вершы класічных і сучасных аўтараў: Андрэя Хадановіча, Ларысы Геніюш, Артура Вольскага і іншых. Кожная старонка кнігі аздобленая вялікімі каляровымі ілюстрацыямі, а ўжо пасля першага прачытання дзеці звычайна хорам цытуюць: «Вожык лапкамі туп-туп! Вожык вочкамі луп-луп!». Зборнік падыходзіць як для дашкольнікаў, так і для вучняў малодшых класаў.

Андрэй Хадановіч: «Нататкі таткі»

«Калі паэт зрабіўся татам,

Жыццё адразу стала святам,

І ён абрадаваўся гэтак,

Што кніжку напісаў для дзетак.»

Калі ты паэт, і ў цябе падрастае дачушка, няпроста стрымацца і не пачаць пісаць для дзяцей. Вось і Андрэй Хадановіч выдаў зборнік дзіцячых вершаў, галоўнай гераіняй якога стала яго дачка і натхняльніца Аленка. Вершы апісваюць вясёлыя і знаёмыя выпадкі з жыцця, калі мама не мяняе боршч на цукеркі, тата прымушае чысціць зубы, а дзяцей цікавяць найважнейшыя пытанні: чаму шкарпэтка не шкарпятка і чаму агуркі калючыя. Усё гэта напісана вельмі дасціпна і з гумарам.

Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастэрнак: «Гімназія №13»

Беларускія аўтары Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак пішуць для падлеткаў па-руску, але яны марылі, каб іх творы пабачылі свет і на беларускай мове. За сем гадоў рускае выданне кнігі «Гімназія №13» вытрымала пяць перавыданняў, і цяпер, дзякуючы перакладу Раісы Баравіковай, з кнігай могуць пазнаёміцца і беларускія школьнікі. Паводле сюжэту, некалькі мінскіх сямікласнікаў апынаюцца замкнёнымі ў сваёй гімназіі і разумеюць, што трапілі ў паралельны свет, населены незвычайнымі істотамі: катамі, якія размаўляюць, дамавымі, багамі. Школьнікам трэба праявіць кемлівасць і ўменне дзейнічаць у камандзе, каб вярнуцца ў сваю рэальнасць. Тут і прыгоды, і гісторыі кахання, і сяброўства, і падарожжа ў свет легенд і міфаў — карацей, ставім упэўненую падабайку.

Клайв Стэйплз Льюіс: «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка»

Класіка дзіцячай літаратуры, якая прайшла праверку часам: ад першай публікацыі кнігі прайшло ўжо 62 гады, а яна ўсё яшчэ застаецца суперпапулярнай. «Пляменнік чараўніка» — шостая па ліку і першая паводле ўнутранай храналогіі кніга серыі. Гэта перадгісторыя, з якой мы даведваемся, адкуль з’явілася Нарнія, як дзеці трапляюць у яе праз Гардэроб і якім чынам там аказалася Белая Каралева. Пасля прачытання можна зладзіць сямейны прагляд экранізацыі і параўнаць фільм з кнігай.

Уладзімір Арлоў: «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі»

У 2016 годзе Уладзімір Арлоў стаў лаўрэатам Прэміі Цёткі ў намінацыі «Найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў», а Павел Татарнікаў — у намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне». І ўсё гэта з адной толькі кнігай «Айчына». У першую чаргу яна адрасуецца дзецям, але кожны дарослы будзе рады мець такое выданне ў сваёй хатняй бібліятэцы.

Кніга яскрава дэманструе, што гісторыя — гэта цікава і захапляльна. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці (людзі і маманты, крывічы, дрыгавічы, радзімічы) да канца XVIII стагоддзя («Пойдзем, брацце, да Касцюшкі») і складаецца з 31 главы, кожная з якіх заканчваецца невялікай віктарынай. Так дзеці змогуць падрыхтавацца да заняткаў у школе, а бацькі — праверыць і асвяжыць свае веды.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі8

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка кіраўніка IT-кампаніі, якога заўважылі на канцэрце з калегай-каханкай, адрэагавала на сітуацыю17

«Маму трымалі проста ў яме, марылі голадам». Гісторыі ўкраінак, выкрадзеных расейцамі са сваіх дамоў7

Ціханоўская: «Мы расказалі Сяргею, як сябе паводзіць на сустрэчах высокага ўзроўню. Ён жа эмацыйны, як агонь, як ураган»18

У 18-м пакеце санкцый — чатыры беларускія кампаніі і завод «Легмаш», прадугледжваюцца захады супраць беларускіх банкаў19

Сям’я з Беларусі на сваёй машыне праехала каля 10 тысяч кіламетраў дзеля Эгейскага мора6

Беларуска ў 36 гадоў паступае ва ўніверсітэт на дзённае4

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі8

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць