Навука і тэхналогіі44

Samsung прапануе надаць другое жыццё старым смартфонам

Новы праект ад Samsung пад назваю «Upcycling» неўзабаве дазволіць усім ахвотным усталяваць гнуткую і адкрытую аперацыйную сістэму на сваім старым тэлефоне, каб даць ім новае жыццё ў якасці рэканфігураванага дэвайса з новымі магчымасцямі выкарыстання.

Звычкі карыстальнікаў смартфонаў настолькі ж разнастайныя, наколькі адрозніваюцца іхныя ўладальнікі. Камусьці хапае аднаго тэлефону на тры-чатыры гады, а хтосьці не можа адмовіць сабе у тым, каб абнаўляцца да флагманскай мадэлі штогод. Старыя ж тэлефоны найчасцей вандруюць у шафу альбо ў шуфлядку — і ляжаць там гадамі.

Тымчасам сёняшні двух-трохгадовы смартфон гэта магутная электронная прылада з вялікімі вылічальнымі магчымасцямі. І гэты рэсурс павінен выкарыстоўвацца замест таго, каб звычайна марнавацца — паведамляе Motherboard Vice. Добрая навіна ў тым, што Samsung стварыў «Upcycling» — ініцыятыву, якая мае ператварыць старыя смартфоны ў нешта новенькае.

Вось, напрыклад, гэтая станцыя для майнінгу біткойнаў вырабленая з 40 старых Galaxy S5 — мадэлі выпушчанай у 2014 годзе. Яна працуе на новай аперацыйнай сістэме адмыслова распрацаванай Samsung для праекту. Паводле заявы прадстаўнікоў фірмы, восем такіх тэлефонаў забяспечваюць у тры разы большую энергаэфектыўнасць майнінгу за адзін магутны дэсктоп пры параўнальнай вылічальнай магутнасці.

Фота: Кайл Уінс

Samsung паказаў прыклады выкарыстання старых тэлефонаў на кастрычніцкай канферэнцыі сваіх распрацоўшчыкаў у Сан-Францыска. Апроч майнінгавай вежы, там можна было ўбачыць кантролер для маніторынгу і кіравання хатнім акварыюмам на базе Galaxy S3, а таксама сістэму распазнавання твараў для ўваходу ў дом з цікавым дызайнам у выглядзе савы.

Фота: Кайл Уінс

Фірма збіраецца выкласці ўсё неабходнае праграмнае забеспячэнне для рэканфігурацыі старых мадэляў на адмысловай пляцоўцы ў інтэрнэце. Яно будзе бясплатным. Туды ж карыстальнікі змогуць загружаць створаныя імі праекты і спосабы новага выкарыстання сваіх дэвайсаў. Пакуль што на старонцы можна пабачыць, што было зроблена дагэтуль на пачатковым этапе праекту.

Фота: Кайл Уінс

Падтрымка перапрафілявання сваіх прылад з боку вытворцы гэта нечуваная ініцыятыва ў індустрыі высокіх тэхналогій. Такія кампаніі, як, напрыклад, Apple пайшлі цалкам іншым шляхам. Паводле спецыялістаў-сэрвісантаў, кожнае наступнае пакаленне яблычных дэвайсаў нашмат менш рамонтаздатнае за папярэдняе.

У большасці выпадкаў вытворцы аддаюць перавагу такому сцэнару, каб людзі проста куплялі новыя прылады, замест таго, каб рамантаваць свае старыя. Гэта філасофія, якая добрая для фінансаў канцэрнаў, але дрэнная для навакольнага асяроддзя — бо лік выкінутых у сметніцу тэлефонаў на свеце ідзе штогод на дзясяткі мільёнаў. Samsung жа вырашыў рызыкнуць у імя добрай справы.

Экспазіцыя «Upcycling» на выставе ў Сан-Францыска

Магчыма, прэміяй за гэтую рызыку станецца вялікая група верных кліентаў, якія на дадатак будуць рабіць значны інавацыйны ўнёсак у працу фірмы — з выкарыстаннем яе ўласнай тэхналагічнай платформы. Засталося толькі дачакацца абяцанай «неўзабаве» публікацыі новай адкрытай аперацыйнай сістэмы для рэканфігурацыі старых тэлефонаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню8

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню8

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць