Навука і тэхналогіі2323

Навукоўцы даказалі марнасць інтэрнэт-спрэчак: ніхто не мяняе думку, а вынікі не рэпрэзентуюць большую частку грамадства

Калі вы калі-небудзь адчувалі, што палітычныя дыскусіі ў інтэрнэце — гэта размова глухога з нямым у пакоі крывых люстэркаў, то навука на вашым баку. Даследчыкі з Інстытута Макса Планка правялі маштабны эксперымент на Reddit, каб высветліць, ці можна грашыма або строгімі правіламі зрабіць інтэрнэт-баталіі якаснымі. Але вынікі атрымаліся невясёлыя.

Ілюстрацыйная выява, згенераваная нейрасеткай

У даследаванні ўдзельнічалі 520 чалавек, якія мусілі абмяркоўваць вострыя палітычныя пытанні. Удзельнікаў падзялілі на тры лагеры: дзве групы дыскутавалі ва ўмовах без правіл, дзве жорстка мадэраваліся, каб яны камунікавалі ветліва, а трэцім плацілі за ўдзел (да 40 даляраў). Высветлілася, што грошы і пакаранні ад мадэратара сапраўды ўтрымліваюць людзей у дыскусіі даўжэй, чым адсутнасць правіл. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Science Advances.

Аднак як толькі градус нянавісці павялічваецца, больш памяркоўныя людзі сыходзяць незалежна ад таго, ці плацяць ім за гэта. Такім чынам, сварыцца застаецца толькі агрэсіўная і палярная меншасць — людзі, якім сваркі ўвогуле прыносяць задавальненне.

Самы цікавы парадокс выявіўся ў групах са строгай цэнзурай. Замест таго, каб суцішыцца, агрэсіўныя каментатары пачыналі пісаць яшчэ больш апантана. Адчуванне варожасці асяроддзя і думка, што апаненты «нічога не разумеюць», працавалі для іх як чырвоная ануча.

Фінансавыя стымулы ж заваблівалі зусім іншую публіку — разумных людзей, гатовых да канструктыву, але толькі пакуль вакол было ціха і спакойна. Але яны сыходзілі, калі размова станавілася неканструктыўнай і таксічнай.

Галоўны вынік эксперыменту — татальная безвыніковасць інтэрнэт-спрэчак. Пасля чатырох тыдняў дэбатаў ніхто не змяніў сваіх палітычных поглядаў ці поглядаў на важныя праблемы. Больш за тое, людзі прызнаваліся, што пачуваюцца больш разгубленымі і ведаюць пра прадмет спрэчкі менш, чым на пачатку.

Даследчыкі кажуць: інтэрнэт-баталіі не нараджаюць праўду, а толькі фруструюць удзельнікаў і ствараюць ілюзію грамадскай думкі, якую фармуе крыклівая і агрэсіўная меншасць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары23

  • Лпм
    17.12.2025
    Ку, выбары ў імя ўсемагутнай дэмакратыі!
    Палітык мусіць везці за сабой.
    Калі абапірацца на вашу шкодную лёгіку, дык трэба глядзець на меркаванне большасці. Якая існуе ў вызначаных уладай умовах, вось і вынік - дыктатура і ня спелае да нацыянальнай(адзінай магчымай) дзяржавы грамадства, бо ўчора было так, таму і "трэба" арыентавацца на "было так", нібыта гэта нейкі свядомы выбар, а не, як насамрэч, маніпуляцыі меркаваннем грамадства падуладны і структурамі.
  • Нет
    17.12.2025
    Лпм, "Палітык мусіць везці за сабой" - ну тады лука - сапраўдны палітык і добры лідар
  • Хведос
    17.12.2025
    И это они называют доказательством?! Чудаки, а не учёные.

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна8

У Гродне выставілі на продаж шалёна дарагія кватэры — разабралі за гадзіну12

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі84

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць