Улада4646

Беларускі дэпутат атрымаў медаль «Служу Расіі» ад беларускага ж аб'яднання адстаўных разведчыкаў

На сайце дэпутата беларускага парламента Алега Леўшунова з'явілася справаздача з канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Ветэраны вайсковай разведкі».

Сайт vybiraj.by звярнуў увагу на тое, што яму там уручылі нагрудны знак расійскага ўзору: «95 год ГРУ ГШ УЗ РФ», на якім напісана «Служім Россіі».

Пры гэтым вядома, што Леўшуноў у ГРУ не служыў — толькі ў паветрана-дэсантных войсках яшчэ за Саветамі.

Дэпутат Алег Леўшуноў праваруч ад трыбуны ў час канферэцыі, фота з сайта Леўшунова

Вось што пра дзіўную сітуацыю сказаў сам дэпутат.

«Гэта была сустрэча з ветэранскай арганізацыяй, яны ўсе служылі яшчэ за Саветамі. Мяне запрасілі як дэпутата камісіі па працы і сацыяльных пытаннях. Я пагаварыў з імі, расказаў пра сваю работу, гэта чыста сімвалічна ўсё. А ўзнагарода… гэта знак памятны проста. Чаму там напісана «Служым Расіі»? Я не ведаю. Але я не хацеў наўпрост выказваць пратэст, каб не крыўдзіць гэтых людзей», — сказаў нам Леўшуноў.

«Дык ці будзеце насіць знак з такім надпісам?» — спыталіся мы.

Надпіс «Служым Расіі» унізе.

«У мяне хапае ўзнагарод і без таго. Я маю дзяржаўную ўзнагароду «За адвагу» ад Беларусі. У нас жа сітуацыя такая: камуністам уручаюцца медалі за подпісам Зюганава, афганцам таксама праз расійскія арганізацыі ўручаюцца», — адказаў дэпутат.

Леўшуноў не стаў казаць, ці толькі яму далі такі знак, ці і іншыя прысутныя яго атрымалі.

«Не магу за іншых казаць, але там былі і прадстаўнікі Мінабароны, і іншых ведамстваў», — адрэзаў ён.

Варта адзначыць, што гэтая загадкавая арганізацыя «ветэранаў разведкі» не мае кантактных тэлефонаў — яны толькі шточацвер збіраюцца ў Доме афіцэраў.

Таму пакуль незразумела, чаму беларуская (па рэгістрацыі) арганізацыя ўручае памятныя знакі ад імя расійскіх структур.

У Мінабароны сітуацыю праясніць таксама не могуць: прэс-афіцэр Уладзімір Макараў сказаў, што ведамства ўзнагароджвае толькі зацверджанымі ў Беларусі ўзнагародамі і памятнымі знакамі, і ён, маўляў, не ў курсе справаў ветэранскіх арганізацый.

Каментары46

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі9

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку124

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць