Свет8282

Камандзір баснійскіх сербаў Ратка Младзіч прысуджаны да пажыццёвага зняволення за генацыд

Гаагскі трыбунал па ваенных злачынствах у былой Югаславіі прысудзіў былога генерала арміі баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага зняволення, прызнаўшы яго вінаватым у генацыдзе і злачынствах супраць чалавечнасці.

Ратка Младзіч у гады вайны ў былой Югаславіі ў першай палове 1990-х камандаваў арміяй баснійскіх сербаў і, на думку трыбунала, вінаваты ў забойстве тысяч мірных жыхароў Босніі і Герцагавіны.

Галоўнае са злачынстваў, учыненых па загадзе Ратка Младзіча — разня ў Срэбраніцы, дзе ў 1995 годзе былі забітыя больш за сем тысяч мусульман, мужчын і хлопчыкаў.

«Палата (частка трыбунала) прыйшла да высновы, што супраць баснійскіх мусульман у Срэбраніцы былі здзейсненыя злачынствы, якія кваліфікуюцца як генацыд, пераследу, знішчэнне і гвалтоўнае перасоўванне», - сказаў, зачытваючы прысуд, старшыня Міжнароднага трыбунала ААН па былой Югаславіі (МТБЮ), суддзя з Нідэрландаў Альфонс Орые.

Жанчына з Босніі радуецца прысуду Младзічу ў Гаазе, AP

Младзіча таксама абвінавачваюць у злачынствах, якія здзейснілі ваенныя фарміраванні сербаў пад яго камандаваннем, якія асаджалі Сараева. Аблога працягвалася каля трох з паловай гадоў, за гэты час у горадзе загінулі больш за 10 тысяч чалавек.

Суддзя Альфонс Орые сказаў у сераду ў судзе, што Младзіч асабіста камандаваў артылерыяй, абстрэльвалі жылыя раёны Сараева, паказваючы, куды страляць.

На пачатку пасяджэння Орые нагадаў, што Ратка Младзіч абвінавачваўся па адзінаццаці эпізодах, у тым ліку па двух эпізодах генацыду і пяці эпізодах, якія абвінавачванне кваліфікавала як злачынствы супраць чалавечнасці. Усе гэтыя злачынствы былі здзейсненыя з мая 1992 па лістапад 1995 года

У снежні мінулага года пракурор папрасіў пакараць Младзіча да пажыццёвага зняволення.

Reuters.com

Былы генерал, якому зараз 75 гадоў, хаваўся ад міжнароднага трыбунала на працягу 16 гадоў. Ён быў арыштаваны ў маі 2011 года ў выніку аперацыі сербскіх спецслужбаў і адпраўлены для суда ў Гаагу.

Младзіч адхіляе ўсе абвінавачванні ў свой адрас.

У сакавіку гэтага года міжнародны трыбунал па былой Югаславіі прысудзіў экс-лідара баснійскіх сербаў Радавана Караджыча да 40 гадоў турмы за генацыд і ваенныя злачынствы падчас вайны ў Босьніі ў 1992-95 гадах.

Ратка Младзіч — апошняя са знакавых фігур, якія апынуліся на лаве падсудных перад Гаагскім трыбуналам. У бліжэйшыя месяцы гэты створаны ААН спецыяльны суд павінен спыніцца на гэтым.

Каментары82

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі

Расказваем пра мілы інструмент, які дапаможа перайсці са старога году ў новы — ён ёсць па-беларуску1

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней3

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць