Google выпусціў бясплатны дадатак на аснове камп'ютарнага зроку для ператварэння відэа ў комікс
Кампанія Google прадставіла бясплатны сэрвіс Storyboard, прызначаны для ператварэння відэа ў старонку коміксу. Дадатак Storyboard даступны выключна на Android і дазваляе ператварыць любое відэа ў аднастаронкавы комікс.

Дадатак самастойна выбірае асноўныя кадры і публікуе іх у коміксе ў шасці візуальных стылях на выбар. Падключэнне да інтэрнэта для гэтага не патрэбна.
У кампаніі паведамляюць, што дадатак працуе на аснове «камп'ютарнага зроку» і абяцаюць выпусціць яшчэ некалькі праграм на аснове гэтай тэхналогіі.
-
Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны
-
Кампанія OpenAI прыняла рашэнне канчаткова адключыць сваю папулярную мадэль штучнага інтэлекту ChatGPT-4o
-
Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць
Каментары