Усяго патроху2929

20-гадовы прадпрымальнік выпусціў цішоткі для сапраўдных партызанаў ФОТЫ

Вы ж яшчэ шукаеце падарункі для родных?

Вадзім Макей, які разам з бацькам трымае краму з беларускім таварам «Дарэчы» ў ГЦ «Сілуэт», да святаў пачаў выдаваць серыю цішотак «Дарэчы, Беларус».

На тых мадэлях, што ўжо ёсць у продажы, выявы Барыса Кіта і Марка Шагала, а таксама кароткія лозунгі. Будуць і іншыя вядомыя, незвычайныя і яркія асобы беларускага паходжання.

Так, неўзабаве з'явіцца цішотка з выявай Васіля Быкава.

«У Расіі ёсць шмат вытворцаў, якія выпускаюць адзенне і з Пушкіным, і з Маякоўскім, і з Ясеніным — яны класна піяраць айчынную культуру. Ёсць такое і ў Польшчы. У нас глабальна гэтага ніхто яшчэ не рабіў. Так, з’яўляліся нейкія адзінкавыя рэчы, але мы хочам выйсці за гэтыя межы», — тлумачыў Вадзім сваю задумку карэспандэнту НН.

Выйшлі і, і цішоткі для сапраўдных партызанаў з лозунгам «Мая зямля — мае правілы». А таксама байкі, прысвечаныя Менску.

Стаўку Вадзім робіць на якасць. У краме ёсць на выбар цішоткі не толькі друкаваныя, але і вышываныя, з якаснай тканіны. «Цяпер, калі людзі маюць выбар, іх больш не задавальняе проста надрукаваная майка, яны аддаюць перавагу індывідуальна адшытым рэчам, хай яны і каштуюць крыху больш», — адзначае ён.

На ўваходзе ў краму. ГЦ «Сілуэт».

У краме ёсць што выбраць і апроч партызанскіх цішотак.

Мужчынскія і жаночыя вышыванкі з натуральнай тканіны.
Рэчы, якія сталі класікай. Каштуюць усяго 20 рублёў.
Танныя майкі для маленькіх патрыётаў з вышыўкай: ёсць варыянт з «Пагоняй» і простым арнаментам (усяго 15 рублёў).
Упрыгожванні для дзяўчат і аксэсуары, якія дапоўняць любы вобраз.
А калі зусім халодна, выратуе набор з шаліка і шапкі. Будзе даступны у некалькіх колерах: чырвоны, сіні, шэры.

За абнаўленнем асартыменту можна сачыць у афіцыйных суполках крамы:

Укантакце

Фэйсбук

Праз сацсеткі можна і замовіць упадабаныя рэчы.

Дадатковую зніжку на ўсе гэтыя рэчы можна атрымаць, сказаўшы ў краме «Наша Ніва».

ІП Макей Вадзім Уладзіміравіч УНП 192588587

Каментары29

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў22

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў22

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць