Зямля — не адзіная планета, для якой характэрная змена часоў года. Новыя фотаздымкі, зробленыя NASA, паказваюць, як выглядае прыход зімы на Марс.

Знешні выгляд Марса змяняецца ў залежнасці ад часу года. У першую чаргу, пейзаж фармуюць палярныя шапкі, чыя таўшчыня можа складаць ад 1 м да 3,7 км. Разрастаючыся або памяншаючыся, яны ствараюць сезонныя з'явы ў атмасферы і на паверхні Марса.

Тэмпература на планеце вагаецца ад -153 °C на канцавоссях зімой да +20 °C на экватары летам. Для сярэдніх шыротаў гэтыя паказчыкі складаюць ад -50 °C да 0 °C. Падчас зімовага паніжэння тэмпературы вуглякіслы газ, з якога па большай частцы складаецца атмасфера Марса, ператвараецца ў сухі лёд. Ён асядае на паверхні планеты, «малюючы» самыя розныя карціны ў залежнасці ад рэльефу.

А з прыходам вясны, як нагадваюць спецыялісты NASA, сухі лёд пачне расколвацца, раставаць і выпарацца, і тады паверхня Чырвонай планеты зноў зменіць сваё аблічча.

-
Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта
-
Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»
-
У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу
Каментары