Інтэрнэт і СМІ5151

На «Белсаце» з’явіцца рускамоўнае кулінарнае шоу

25 лютага ў эфіры незалежнага тэлеканала «Белсат» выйдзе першы выпуск перадачы «Я не буду гэта есці». Канцэпцыя перадачы ў тым, што госць расказвае пра страву, якую не мог есці з дзяцінства. А шэф-кухары, якія змагаюцца паміж сабой, павінны прыгатаваць гэтую страву так, каб герой не проста ўсё з’еў, але і папрасіў яшчэ зверху.

Вядома, што ў першай перадачы паміж сабой пазмагаюцца шэф-кухар паба «Malt & Hops» Вольга Прыгарава і кіраўнік гільдыі кухараў Аляксандр Чыкілеўскі.

Звяртае ўвагу, што новае шоу будзе выходзіць па-расейску. Чаму? Пра гэта мы спыталіся ў прадстаўніка тэлеканала «Белсат» у Беларусі Аляксея Мінчонка.

«Мы ўвесь час спрабуем знайсці новыя крыніцы фінансавання, і праграма «Я не буду это есть» — вынік плённага пошуку. Але ўмовай грантадаўцы была магчымасць адаптавання праграмы да іншых рынкаў, галоўным чынам гаворка вядзецца пра Літву, Латвію і Украіну, дзе разумеюць расейскую мову. Таму ў праграме расейскамоўныя вядучыя. Але кожнае выданне пасля прэм’еры атрымае беларускую версію (голас дыктара, надпісы), якое таксама будзе паказана ў нашым эфіры.

Гасцямі праграмы будуць вядомыя ў Беларусі, але патэнцыйна цікавыя замежнікам людзі. Ужо гатовыя тры пілотныя выпускі, пабачыць іх у эфіры «Белсату» можна ў нядзелі 25 лютага, 4 і 11 сакавіка», — кажа Аляксей Мінчонак.

Раней на «Белсаце» па-расейску выходзіла інфармацыйная перадача «Вот так».

Каментары51

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць