Улада11

Расейскі газ налета можа каштаваць 250 даляраў

Чарговая заява ад пасла Сурыкава.

Пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў не выключае, што цана расейскага газу для нашай краіны ў 2009 годзе можа скласьці каля $250 за 1000 м³.

«Калі груба па формуле цяпер прыкінуць, то цана газу для Беларусі атрымліваецца каля 250 даляраў за 1000 м³,» — сказаў сп. Сурыкаў агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» у чацьвер у Менску.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасьці з кантрактам цана газу для Беларусі ў 2009 годзе складзе 80 % ад цаны паставак газу ў Польшчу за выняткам экспартнага мыта ў памеры 30 %, а таксама з улікам кошту транзыту газу ў Польшчу й транзыту газу ў Беларусь.

«Якая канкрэтна цана газу для Беларусі будзе ў 2009 годзе, цяпер сказаць складана», — падкрэсьліў пасол.

Сурыкаў пракамэнтаваў і закладзеную ў беларускі бюджэт на 2009 год цану газу на ўзроўні 140 даляраў за 1000 м³: «Гэта права любой дзяржавы, якую цану закладаць у расходную частку бюджэту, значыць, будуць знойдзеныя нейкія рэсурсы для стабілізацыі».

Сёлета з 1 красавіка Беларусь плаціць за кубамэтар расейскага газу 129 даляраў, прычым на пачатку году цана была меншай — 119 даляраў. Сёлета Беларусь купіць 21,2 мільярда кубамэтраў газу.

Тэма паставак газу будзе адной з галоўных падчас заплянаванага на 6 кастрычніка візыту ў Менск прэм’ер‑міністра Расеі Ўладзімера Пуціна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі14

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі14

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць