Здарэнні55

Праз чатыры гады злодзея знайшлі па трусах, якія ён пакінуў у вёсцы пад Слуцкам

Злодзей, які пераначаваў у пустым доме дачніцы ў вёсцы Мерашыно Слуцкага раёна, абакраў жанчыну, але пакінуў «у падарунак» свае трусы і кашулю. Праз чатыры гады міліцыя знайшла мужчыну, паведамляе «Кур'ер».

У 2013 годзе ў слуцкую міліцыю патэлефанавала мінчанка і распавяла, што нехта залез у яе дачны дом і скраў рэчы. З хаты зніклі кабель, прас, тры кухонныя нажы, куртка і два камплекты спецадзення. Але затое знайшліся чужыя трусы і кашуля.

Правёўшы экспертызу, судмедэксперты выдзелілі мужчынскі генатып на пакінутых рэчах. Следчыя распачалі крымінальную справу, але пазней прыпынілі, бо ў базе дадзеных не знайшлі супадзенняў і не вызначылі, хто здзейсніў злачынства.

У доме дачніцы знайшлі адбіткі пальцаў яшчэ аднаго мужчыны. На той момант ён быў у вышуку. Неўзабаве яго затрымалі і асудзілі. Свае паказанні па справе аб крадзяжы ён даваў як сведка, калі ўжо адбываў пакаранне за іншае злачынства, не звязанае са злачынствам у Слуцкім раёне. Мужчына распавёў міліцыі, што сапраўды ў 2013 годзе ён з яго прыяцелем залезлі ў гэты дом на ноч.

«Ляглі спаць. А калі я прачнуўся, убачыў складзеную торбу з рэчамі, а побач пераапранаецца гэты, без трусоў стаіць. Я спытаў, навошта яму рэчы, спрабаваў адгаварыць. Але ён сказаў, маўляў, у Баранавічах спатрэбяцца», — распавёў сведка.

У 2017 годзе ў базе дадзеных з'явілася супадзенне па генатыпе з 36-гадовым жыхаром Баранавічаў. Мужчына быў неаднаразова судзімы, пастаянна п'янстваваў і жыў дзе давядзецца. Яго затрымала баранавіцкая міліцыя, калі ён выкраў пляшку каньяку з крамы. Адседзеўшы трое сутак, мужчына выйшаў на волю, але яго тут жа затрымала слуцкая міліцыя. Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра6

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра6

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць