Грамадства77

З верасня фінансаванне ўсіх сталічных школ будзе залежаць ад колькасці вучняў

З верасня гэтага года ў сталіцы змяняецца сістэма фінансавання школ, паведамляе «Мінск-Навіны».

Фота «Мінск-Навіны».

Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка кажа, што з 1 верасня 2018 гадоў ў сталіцы стартуе праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ў школах.

— Гэта значыць, аб'ём сродкаў на функцыянаванне школы або дзіцячага сада будзе залежаць ад велічыні нарматыву (усталяваны памер сродкаў, што выдзяляюцца на аднаго дзіцяці) і колькасці вучняў у канкрэтнай установе. З 2020-га да праекта далучацца і ўстановы дашкольнай адукацыі, — распавяла Кіндзірэнка.

Таму зараз для школ становіцца актуальнай напаўняльнасць. Так, у 2017 годзе сярэдняя напаўняльнасць вучняў у класе склала 25,3 чалавека. Годам раней — 24,9.

— Акрамя таго, аптымізацыя бюджэту ажыццяўлялася праз скарачэнне гадзін эстэтычнай накіраванасці, а таксама зліццё, рэарганізацыю і ліквідацыю ўстаноў адукацыі. Эканамічны эфект ад праведзеных мерапрыемстваў штогод узрастае: у 2017-м, у параўнанні з папярэднім, аб'ём зэканомленых сродкаў павялічыўся амаль удвая. Доля пазабюджэтных сродкаў у агульным аб'ёме фінансавання галіны складае каля 6%, — сказала Кіндзірэнка.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць