Культура3636

Шуневіч: Шмат разоў перачытваў «Пана Тадэвуша». А калі зусім часу няма, то мне жонка ўголас чытае «Новую зямлю»

«Спадабалася», — па-беларуску адказаў міністр унутраных справаў на пытанне пра ўражанні ад наведвання Мінскага кніжнага кірмашу.

Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Фота Волі Афіцэравай.

«Не ўпускаю магчымасці набыць друкаваныя выданні. Я адмаўляюся верыць у тое, што электронная кніга цалкам выцісне папяровую. Наадварот, мы вернемся да таго, што будзем чытаць болей і болей друкаваныя. Я сам спрабаваў чытаць электронныя кнігі, але ніякага задавальнення не атрымаў. Кніга — гэта найлепшы сябра і настаўнік. І рана ці позна да гэтага прыходзіць, я прыйшоў рана. Цяпер, праўда, часу хапае толькі ў асноўным на зводкі, законы і гэтак далей. Прымушаю сябе чытаць, у тым ліку і мастацкую літаратуру. Чытаю, чытаю», — сказаў міністр.

«Наша Ніва» пацікавілася, а каго з украінскіх (Шуневіч сканчваў школу ва Украіне) і беларускіх пісьменнікаў найбольш шануе кіраўнік МУС.

«Не буду гаварыць, бо вы мяне няправільна зразумееце, — спачатку адказаў Шуневіч. Але потым усё ж падзяліўся: — Я сканчваў украінскую школу. Канечне, чытаў. Вершы расказваў на памяць.

Найперш, канечне, гэта паэзія: Паўло Тычына, Тарас Шаўчэнка. Сучасных аўтараў я не чытаў і не чытаю.

Я ўзяў сёння гістарычную кнігу па-ўкраінску, бо кніга новая, цікавая, перагукаецца шмат з Беларуссю. Там гаворка ідзе і полацкую дынастыю», — падзяліўся Шуневіч.

«Беларускую літаратуру чытаю, калі ёсць такая магчымасць. Я шмат разоў перачытваў «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Сёння шукаў гэтую кнігу на англійскай мове, але не знайшоў. Папрасіў міністра, каб выдалі, бо цудоўны падарунак замежным гасцям. Калі зусім часу няма, то мне ўголас «Новую зямлю» чытае жонка», — расказаў чыноўнік.

Чытайце таксама: Адгадайце, якую кнігу Шуневіч набыў жонцы на выставе

На пытанне, а ці чытаюць кніжкі падначаленыя Шуневіча, быў наступны адказ: «Усё добрае ў нашых людзей трэба ўбіваць колам, у тым ліку прымушаем чытаць кніжкі».

Каментары36

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА100

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час21

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА100

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць