Усяго патроху1212

Грыб вясёлка: легендарны лек, якім вяскоўцы ратуюцца ад раку

Праграма «Вяскоўцы» даследуе ўсё новыя тэмы сельскага жыцця. Гэтым разам вядоўца Віктар Шукеловіч выведваў у мужа і жонкі з вёскі Пласток Любанскага раёну, што яны найбольш цэняць і шануюць адно ў адным. Спадар Лявон і спадарыня Ніна шчыра распавялі пра свае сямейныя адносіны ды адзначылі: шкадуюць толькі пра адно — што не спаткаліся раней і не правялі яшчэ больш часу разам.

Спадарыня Ніна пачаставала Віктара «квасам», прыгатаваным паводле старадаўняга рэцэпту. Гэтую страву робяць на соку кіслай капусты, гатуючы яго з мясам, грыбамі і крупамі. Вяскоўцы распавялі таксама Віктару пра легендарны грыб вясёлку, які, паводле іх, дапамагае пазбавіцца ад шматлікіх хвароб і нават ад раку.

Суседкі, якія завіталі ў госці да спадара Лявона і ягонай жонкі, паспявалі старадаўнія песні, пажартавалі, расказалі павучальную байку пра старога бабра ды распавялі пра «бабу», якая даўней адразала пупавіну народжанаму дзіцяці і першаю купала малога.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама анлайн на сайце «Белсата». Іншыя выданні праграмы «Вяскоўцы» можна глядзець на YouTube-канале «Белсат без палітыкі».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць